Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Кожная з дзьвюх дэлегацыяў Беларусі ацаніла вынікі сёньняшняга паседжаньня Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы на сваю карысьць. На сувязі яшчэ адзін наш карэспандэнт у Стразбургу Ўладзімер Глод.

Першым, хто пракамэнтаваў вынікі паседжаньня, быў старшыня Палітычнага камітэту Тэры Дэйвіс. Парлямэнтар з Вялікай Брытаніі адразу павінен быў выступаць на пленарным паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі ў іншым пытаньні і таму быў гранічна ляканічны:

(Дэйвіс: ) “Я вельмі спадзяюся, што гэтая сустрэча будзе пачаткам дыялёгу паміж народам Беларусі і народамі краінаў, што ўваходзяць у Раду Эўропы. Я вельмі спадзяюся, што і прадстаўнікам Беларусі гэтая сустрэча давзоліць лепш зразумець адно аднаго”.

А вось кіраўнік Камітэту замежных справаў расейскай Дзярждумы Дзьмітры Рагозін прытрымліваецца думкі, што свае ўнутраныя пытаньні беларускія палітыкі павінны вырашаць у сваёй краіне.

(Рагозін: ) “Апэляцыя да Эўропы з просьбай зразумець нас, прымірыць нас, грэшных, ня мае сэнсу. На самай справе ўсе праблемы мы павінны вырашаць самастойна. Гэта зьвязана і з палітыкай, і з эканамічнай стабільнасьцю. Я ня вельмі вялікі прыхільнік таго, каб выкарыстоўваць Раду Эўропы зь ейнымі спэцыфічнымі інтарэсамі для кожнай краіны, каб знайсьці тут нейкую праўду. Я думаю, што напружанасьць у Беларусі будзе працягвацца даволі доўга, у кожным выпадку да прэзыдэнцкіх выбараў”.

Вядомы ангельскі дыплямат сэр Сіднэй Чэпмэн лічыць, што ў Беларусі павінныя адбыцца тры рэчы:

(Чэпмэн: ) “Па-першае, Беларусь павінна стаць дэмакратычнай краінай ня толькі тэарэтычна, але і на практыцы. Па-другое, законы ў Беларусі павінныя мець аднолькавую сілу для кожнага без выключэньня. У краіне павінен дзейнічаць падзел уладаў, і выканаўчая ўлада мусіць таксама падпарадкоўвацца закону. Па-трэцяе, правы чалавека, свабода слова, свабода друку, свабода рэлігіі – гэта ўсё павінна быць увасобленае ў практыку”.

Сябра Парлямэнцкай асамблеі РЭ ад Турцыі Аціла Мітман засяродзіў увагу на тым, што ў Беларусі яшчэ не скасаване сьмяротнае пакараньне. Ён, у прыватнасьці, адзначыў:

(Мітман: ) “Тое, што ў Беларусі не скасаванае сьмяротнае пакараньне, для Палітычнага камітэту надзвычай важна. Мы ведаем, што ў Вас існуе ціск з боку прэзыдэнта. Улады і апазцыя мусяць пайсьці на нейкае замірэньне дзеля беларускага народу”.

Дакладчык у справах Беларусі Палітычнага камітэту РЭ Вольфганг Бэрэндт пад час паседжаньня заявіў, што казаць аб вяртаньні беларускаму парлямэнту статусу адмыслова запрошанага заўчасна.

Уладзімер Глод, Стразбург

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG