У навагоднюю ноч жыхары Лёзна не змаглі пабачыць па
Беларускай тэлевізіі віншавальнай прамовы А.Лукашэнкі.
Цікава, што да 23 гадзінаў 40 хвілінаў трансьляцыя ішла нармалёва. Але
як зьявіўся знаёмы твар, па экране пайшлі аднастайныя шэрыя палосы і зьнік
гук. Адразу ж пасьля традыцыйнга бою гадзіньніка нармалёвая праца тэлевізараў
аднавілася, так што гледачы страцілі толькі 15 хвілінаў эфірнага часу.
Зрэшты, найбольш здагадлівыя аматары працяглых прамоваў А.Лукашэнкі
мелі магчымасьць пачуць адрасаваныя ім словы празь мясцовы тэлеканал "Скіф".
4 студзеня ў Лёзна зьявіліся прадстаўнікі спэцслужбаў з адмысловаю апаратураю.
Аднак сапраўднай прычыны зьнікненьня знаёмай выявы якраз на мяжы стагодзьдзяў
не знайшлі. Таму жыхары Лёзна маюць вялікае поле для разнастайных здагадак.
Адны хочуць разглядаць гэта як новую форму дзеяньня Мірона, другія — як
умяшальніцва звышнатуральных сіл.
Сабіна Радзько, Віцебск
Самае папулярнае
1