(эфір 16 верасьня)
Невядомыя супрацоўнікі беларускіх спэцслужбаў зьбілі ўдзельнікаў пікету, які быў прысьвечаны гадавіне зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Пацярпелі Анатоль Лябедзька, Вячаслаў Сіўчык і Валер Дранчук. Пасьля пікету міліцыяй было затрымана некалькі пікетоўцаў і журналістаў, у тым ліку карэспандэнт Радыё Свабода Ўладзімер Глод. Перамір’е з апазыцыяй, абвешчанае Аляксандрам Лукашэнкам на час выбарчага пэрыяду, акзалася вельмі хісткім. Сёньня яно зноў было парушанае па віне ўладаў. Людзі, якія вынесьлі на вуліцу плякат з напамінам пра зьніклых Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага на сабе зьведалі, што такое супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным, якія заламываюць рукі, зьбіваюць, арыштоўваюць і пры гэтым не прадстаўляюць свае дакумэнты. Усё адбывалася сярод белага дня, у людным месцы побач з Партызанскім праспэктам ля вуліцы Фабрычнай, на вачох трох назіральнікаў з АБСЭ, шматлікіх беларускіх журналістаў і здымачнай групы ОРТ. (Крыкі жанчынаў) Гэта вы чулі гукі бойкі зь невядомылі асобамі ў цывільным, якія пасьля пікетаваньня напалі спачатку на Анатоля Лябедзьку, а потым на тых, хто прыйшоў яму на дапамогу зь ліку пікетоўцаў. Пацярпелі Анатоль Лябедзька, Вячаслаў Сіўчык, Валер Дранчук і яшчэ некалькі апазыцыянэраў. Дасталося, аднак, і тым, хто на іх напаў. Невядомых у цывільным нямала патузілі, і яны зьбеглі ў навакольныя двары. Анатоль Лябедзька адразу заявіў, што лічыць гэтых людзей супрацоўнікамі спэцслужбаў, якія выконваюць загады беларускіх уладаў. Дакладна на месцы сутычкі Лябедзька сказаў Радыё Свабода: (Лябедзька: ) “Не пасьпелі мы падыйсьці да аўтамашыны, як некалькі людзей у цывільтным не далі закрыць дзьверы, схапілі, пачалі біць…Гэта вельмі сымбалічна…” На гэтых словах да нашае размовы падключылася ОРТ і Анатоль Лябедзька працягваў камэнтар ужо па-расейску: (Лябедзька: ) “Каб не журналісты, каб ня людзі з боку, я думаю, што невядома, дзе б я быў… Для мяне гэта ня дзіўна, але тое, што так адбываецца зараз, у так званы пэрыяд міру, што абвесьціў Лукашэнка, гэта ў вышэйшай ступені цынізм. Гэта проста карцінка сёньняшняга дня, калі проста сярод белага дня могуць забраць, скруціць, зьвезьці…” Гэтак пракамэнтаваў напад на пікетоўцаў Анатоль Лябедзька. Нагадаю, гарадзкія ўлады не дазволілі сваякам і сябрам Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага праводзіць пікет у месцы, побач зь якім год таму яны былі скрадзеныя невядомымі асобамі. Пікетоўцаў спрабавалі адправіць на пляц Бангалёр, але тыя прыйшлі сёньня менавіта на Фабрычную вуліцу, сталі ўздоўж 20-га дома насупраць невялічкага кірмашу й расьцягнулі плякат з наступным надпісам: “Тут 16 верасьня 1999 году былі скрадзеныя Віктар Ганчар, намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету і Анатоль Красоўскі, бізнэсмэн”. Партрэт Красоўскага трымала ў руках ягоная 19-гадовая дачка Лера, жонка Ірына стаяла побач з жывымі кветкамі. Усе стаялі моўчкі, без аніякіх лёзунгаў ці заклікаў. Але міліцыянтам такая акцыя не спадабалася. Сам кіраўнік Ленінскае раённае міліцыі палкоўнік Васіль Клюйко зьявіўся, каб папярэдзіць, што тут адбываецца несанкцыянаваны пікет і яго ўдзельнікі будуць пакараныя. На дапамогу Клюйко хутка прыехаў намесьнік кіраўніка менскае міліцыі Леанід Русак. Яны на працягу гадзіны ўпрошвалі людзей разыйсьціся, да часу ня робячы ніякіх захадаў у разгоне пікету. Толькі жонцы Анатоля Красоўскага міліцыянты паспрабавалі ўручыць позву ў Ленінскі раённы аддзел міліцыі, аднак яна адмовілася падпісвацца пад папераю. Недзе а палове на першую гадзіны ўдзельнікі акцыі, трымаючыся разам, выйшлі на Партызанскі праспэкт і на гарадзкім аўтобусе накіраваліся да чыгуначнага вакзалу. Як стала вядома пазьней, ужо ў цэнтры гораду былі затрыманыя некалькі ўдзельнікаў акцыі, сярод іх дэпутат Павал Знавец і некалькі актывістаў Аб’яднанае Грамадзянскае партыі. Тамсама былі затрыманыя журналісты — карэспандэнт радыё Свабода Ўладзімер Глод і карэспандэнт агэнцыі БелаПАН Генадзь Барбарыч. Праз гадзіну журналістаў з прабачэньнямі адпусьцілі, а затрыманыя дагэтуль знаходзяцца ў пастарунку Ленінскага раённага аддзелу менскае міліцыі. Іхную колькасьць мы яшчэ высьвятляем. Алег Грузьдзіловіч, Менск