У менскае бюро Радыё Свабода патэлефанавала нашая слухачка з Жодзіна,
якая папрасіла не называць ейнае імя. Яны распавяла, як мясцовыя ўлады
прымусілі сацыяльных работнікаў агітаваць на выбарах.
(Жаночы голас: ) “Гарсабес сабраў сацыяльных работнікаў, каб тыя, хто
абслугоўвае сваіх інвалідаў І і ІІ групаў, адзінокіх, састарэлых…Ім далі
па 17 адрасоў, выбраных у гарсабесе па дукумэнтах, каб да іх прыехалі са
скрынкамі. Яны загадзя ўжо былі праагітаваныя за кандыдата Лойку, ім загадалі,
каб нікому не казалі. Яны ня мелі права у гэты перадвыбарчы бруд уцягваць
нашых сацыяльных працаўнікоў, бо ў гэты дзень некаторыя хворыя засталіся
бяз хлеба і малака – ніхто ім не прынес. Ня можна ў гэта ўцягваць
сацыяльных працаўнікоў, адрываць іх ад людзей, якіх яны абслугоўваюць.
Я разумею так – гэта парушэньне закону.
Маналёг нашае слухачкі з Жодзіна падрыхтаваў да эфіру
Ягор Маёрчык, Менск
Самае папулярнае
1