У амэрыканскім горадзе Саўт-Рывер прайшоў беларускі фэстываль.
Беларуская супольнасьць Ню-Ёрку і суседняга штату Ню-Джэрзі адзначала
50 год заснаваньня беларускае праваслаўнае парафіі Сьвятой Эўфрасіньні
Полацкае ў Саўт-Рыверы. Парафія гэтая належыць да Канстантынопальскага
патрыярхату і сталася адной зь першых, што была арганізаваная беларускімі
эмігрантамі, якія прыехалі ў Амэрыку пасьля Другой сусьветнай вайны.
Прывітальнае слова да беларускіх праваслаўных вернікаў даслаў Усяленскі
патрыярх Канстантынопальскі Барталамей, віталі ўрачысты сход мэр Саўт-Рыверу
і прадстаўнікі гарадзкой управы. Пасьля сьвяточнай Літургіі сьвяткаваньне
працягнулася ў Беларускім цэнтры ў Саўт-Рыверы, дзе з канцэртам выступалі
браты Зьміцер і Аляксей Яўтуховічы.
Усе апошнія беларускія фэстывалі і сьвяткаваньні маюць даволі шырокую
інфармацыйную падтрымку ў мясцовых амэрыканскіх сродках масавай інфармацыі.
Яны закліканыя прыцягнуць ўвагу амэрыканскіх уладаў і іншых эмігранцкіх
асяродкў да Беларусі і амэрыканскай беларускай дыяспары.
На наступныя выходныя дні ў прэстыжнай залі гатэлю Хаят у горадзе Ню-Брансвіку
ню-джэрзійскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Заадзіночаньня будзе адзначаць
таксама 50 год свайго існаваньня.
Галіна Прыгара, Ню-Ёрк
Самае папулярнае
1