Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Учорашні вопіс маёмасьці прыватнае менскае друкарні “Мэджык” выклікаў трывогу ў асяродзьдзі прадстаўнікоў незалежных выданьняў. Сёньня Беларуская асацыяцыя журналістаў у сувязі з гэтым крокам уладаў зьвярнулася па дапамогу да айчыннай і міжнароднай супольнасьці.

Вопіс друкарскага абсталяваньня “Мэджыку” сябры БАЖу разлядаюць як знак чарговае бяды, што насоўваецца зараз у Беларусі на незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Гаворыць сябра рады гэтай грамадзкай арганізацыі Ўладзімер Дзюба:

(Дзюба: ) “Гэта пачатак кампаніі жорсткага ўціску на незалежную прэсу ў Беларусі, які зьвязаны з маючымі адбыцца ў наступным годзе прэзыдэнцкімі выбарамі. А якія могуць быць захады ў абарону “Мэджыка”? Гэта ў першую чаргу прыцягнуць увагу жырналісцкіх міжнародных арганізацыяў. Другое, што мы можам тут прадпрыняць, гэта адпрацаваць тактыку выжываньня газэт. Справа ў тым, што там друкуюцца каля 20 незалежных беларускіх газэтаў, у “Мэджыку”, прыцягнуць увагу чытачоў вось да гэтай праблемы. Мыгчымыя нейкія масавыя акцыі”.

— зазначыў Уладзімер Дзюба.

“Белорусская деловая газета” — адно з выданьняў, што друкуецца ў “Мэджыку”. Намер уладаў спаралізаваць дзейнасьць прыватнае друкарні, відавочна, наўпрост зьвязаны з далейшым лёсам гэтага выданьня. Якое выйсьце ў гэтай сытуацыі бачыцца ягонаму кіраўніцтву? Вось што на гэтае пытаньне нашага радыё адказаў генэральны дырэктар закрытага акцыянэрнага таварыства “Белорусская деловая газета” Эдуард Мельнікаў:

(Мельнікаў: ) “У практыцы БДГ быў вопыт, калі мы друкаваліся ў Вільні, але зараз гэта немагчыма. Акрамя ўсіх астатніх абставінаў, гэта яшчэ і эканамічна ніяк ня будзе добра. Таму вельмі цяжкае становішча. Тут толькі адно выйсьце – абарона сваіх правоў з дапамогай, можа, дэмакратычных сілаў Беларусі, замежных арганізацыяў. Калі гэтага ня здарыцца, сытуацыя будзе вельмі жахліваю, безвыходнаю”.

— лічыць Эдуард Мельнікаў.

Падзеямі вакол “Мэджыку” заклапочаныя і прадстаўнікі незалежных мас-мэдыяў, якія выдаюцца ў іншых друкарнях. Напрыклад, газэта “Беларуская маладзёжная” друкуецца ў менскай друкарні “Чырвоная зорка”. Гаворыць галоўная рэдактарка “Беларускай маладзёжнай” Тацяна Мельнічук:

(Мельнічук: ) “Паліграфічная база ў рэспубліцы вельмі недасканалая ў тым сэнсе, што яна рознай ведамаснай прыналежнасьці. Гэта па-перашае. Па-другое, амаль нідзе нама вялікіх газэтных цэхаў. Вялікія наклады перакінуць тэрмінова пактына немагчыма. Гэта, канешне, дзяржаўная манаполія на дом друку, таму што там сканцэнтраваная найбольш магутная паліграфічная база, а ўсе астатнія нашыя друкарні, як там дзяржава ні кажа, што яна пра іх клапоціцца, яны ў заняпадзе. Калі пагоняць з таго месца, дзе мы зараз друкуемся, я ня ведаю такога варыянта, дзе б можна было ў экстрэмальныя выпадку наладзіць друкарскую вытворчасьць”.

— зазначыла галоўная рэдактарка газэты “Беларуская маладзёжная” Тацяна Мельнічук.

Міхал Стэльмак, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG