У Магілеве адміністрацыю Кастрычніцкага раёну праз суд забавязалі цягам
месяцу разгледзець пытаньне пра рэгістрацыю першасных арганізацыяў Свабоднага
прафсаюзу.
Свабодны прафсаюз яшчэ летась накіраваў у Магілеўскі гарвыканкам дакумэнты
на рэгістрацыю першасных арганізацыяў прадстаўнікоў Магілеўскага аўтазаводу,
адкрытага акцыянэрнага таварыства “Экран” і прыватных прадпрыймальнікаў
Магілеву.
Усе тры арганізацыі знаходзяцца на тэрыторыі Кастрычніцкага раёну. Гарвыканкам
пасьля месяцовага разгляду дакумэнту, сёлета ў лютым прапанаваў вырашыць
пытаньне пра рэгістрацыю ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Магілеву
і накіраваў туды адпаведныя паперы.
На судзе прадстаўнік ісца Аляксандара Каралёў заявіў, што ніякіх спасылак
на той ці іншы закон у часе перасылкі дакумэнтаў не было. У
красавіку адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Магілеву адмовіла ў рэгістрацыі першасным арганізацыям на той падставе, што яны ня сталі на ўлік ва ўпраўленьні юстыцыі Магілеўскага аблвыканкаму. Як адзначыў у судзе яшчэ адзін прадстаўнік Свабоднага прафсаюзу – дырэктар праваабарончага Цэнтру Сяргей Абадоўскі – першасныя прафсаюзныя арганізацыі, паводле правілаў рэгістрацыі і дэкрэта Лукашэнкі, павінны прайсьці перарэгістрацыю, а не станавіцца на ўлік. А менавіта гэтага патрабавала адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Магілеву. Абодва прадстаўнікі, спасылаючыся на міжнароднае і айчыннае заканадаўства, назвалі гэтае рашэньне юрыдычна непісьменным. Супрацоўнікі адміністрацыі ня сталі аспрэчваць гэтыя аргумэнты, бо, нягледзячы на запрашэньне, у суд не зьявіліся. Суд забавязаў адміністрацыю на працягу месяца пасьля ўступленьня рашэньня ў сілу разгледзець пытаньне аб рэгістрацыі трох арганізацыяў Свабоднага прафсаюзу. Аляксандар Сердзюкоў, Магілеў