Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ заклікала ўрады краінаў-сяброў АБСЭ не прызнаваць “выбарчы фарс” у Беларусі

У заяве Беларускага народнага фронту гаворыцца, што стварэньне выбарчых камісіяў усіх узроўняў былі праведзеныя пад пільным кіраўніцтвам і кантролем выканаўчых ворганаў рэжыму.

Аналіз пазыцыяў зарэгістраваных кандыдатаў паказаў, што галоўным крытэрам адбору была іхная прыхільнасьць да аб’яднаньня Беларусі й Расеі.

Сьведчаньнем гэтага – гаворыцца далей у заяве -- ёсьць вынікі кампаніі збору подпісаў за непрызнаньне Дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі.

Цягам гэтай кампаніі, наладжанай партыяй БНФ, былі сабраныя 33 тысячы подпісаў, якія перададзеныя ў беларускае прадстаўніцтва ААН, амбасады ЗША й Вялікай Брытаніі.

Расея – сьцвярджаецца ў заяве – сьпяшаецца правесьці акупацыю Беларусі і таму прыкладае ўсе намаганьні, каб надаць бачнасьць легітымнасьці выбарчаму фарсу ў “палату прадстаўнікоў”.

Прычым, “для легалізацыі сваіх злачынных дзеяньняў Расея імкнецца выкарыстаць і структуры міжнародных арганізацыяў, у тым ліку АБСЭ”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG