Чым бяднейшымі становяцца людзі, тым радзей яны карыстаюцца паслугамі
таксі. У выніку таксаматорныя паркі Беларусі ўсё часьцей становяцца банкрутамі.
Кіроўцы менскага таксапарку “Легаўтатранс” незадаволеныя нізкімі заробкамі
й цяжкімі ўмовамі працы і не выключаюць, што будуць вымушаныя пайсьці на
акцыю пратэсту
Сёньня ўранку ля прахадной “Легаўтатрансу” кіроўцы таксовак адкрыта
выказвалі незадаволенасьць нізкімі заробкамі і ўмовамі працы.
(Голас: ) “Такое стаўленьне да чалавека, як пры прыгонным праве. Гэтыя
17 пунктаў штрафу… З чаго яны бяруцца, калі заробак – 7 тысячаў і 10 –
аванс?”
(Гаворыць кіроўца Віктар Мялешка: ) “Усё менш і менш людзей карыстаюцца
таксоўкамі, і таксоўнікам усё складаней выконваць плян, а таму няма й прыстойных
заробкаў”.
(Гаворыць кіроўца Гіп: ) “Плян сёньня невыканальны. Нерэальны плян.
Нерэальны. Чалавек павінен працаваць 15-17 гадзінаў. І мужчына атрымлівае
заробак, меншы як у жонкі. Прыходзіш дадому, а жонка пытаецца: што ж ты,
дарагі, прынёс?”
(Карэспандэнт: ) “А ці ёсьць у вас прафсаюз?”
(Гіп: ) “У нас ёсьць такое ОАО і мы нікуды ня можам паскардзіцца”.
Але ягоны калега Віктар Мялешка не выключае, што, калі заробкі не павялічацца,
дык кіроўцы мусяць наладзіць страйк.
Цяпер ў аўтапарку “Легаўтатранс” вялікая кадравая цякучасьць. Летась
зволіліся 580 кіроўцаў. А тыя, хто прыходзяць, працуюць па некалькі месяцаў.
Генэральны дырэктар “Легаўтатрансу” Іван Малашэвіч распавёў, што сёньня
ён можа ўзяць на працу каля 500 кіроўцаў:
(Малашэвіч: ) “Вядома, народ зьбяднеў. Гэта не сакрэт, што зараз людзі
менш езьдзяць на таксоўках. Напрыклад, учора зволіўся кіроўца, які адпрацаваў
у таксапарку 28 гадоў. Ён набыў машыну, і пачаў займацца прыватнымі перавозкамі.
У іншых аўтапарках сытуацыя ня лепшая, а ў рэгіёнах — значна горшая. Там
засталося каля 30 адсоткаў аўтамабіляў”, — зазначыў дырэктар “Легаўтатрансу”
Іван Малашэвіч.
На ягоную думку, праблема таксапаркаў у тым, што йснуе розьніца паміж
падаткаабкладаньнем таксаматорных прадпрыемстваў і прыватных кіроўцаў.
Прыватныя таксоўшчыкі плацяць падаткі памерам пяць мінімальных заробкаў
штомесяц, а плацяжы на кожнага кіроўцу таксапарку ў 8-9 разоў большыя.
Пры гэтым кіраўнік прадпрыемства разумее, што йдзе працэс паступовага
зьбядненьня й страты былых пазыцыяў некалі буйнога таксапарку і павялічэньне
прыватнага бізнэсу.
Ганна Соусь, Менск
Самае папулярнае
1