Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Нягледзячы на забарону ўладаў, у Воршы адбыліся шэсьце і мітынг апазыцыі ў межах кампаніі “Байкот-2000”.

Каля сотні чалавек сабраліся а 16 гадзіне каля ўваходу ў аршанскі гарадзкі парк. Яны прыйшлі на арганізаваныя апазыцыяй шэсьце й мітынг.

У адмоўным адказе гарвыканкаму, які арганізатары атрымалі некалькі дзён таму, было напісана, што самі ж апазыцыянэры адмову й справакавалі. Маўляў, дарэмным быў спадзеў на дазвол правесьці шэсьце па цэнтральнай вуліцы гораду. І ў заяўцы трэ было ўказаць гарадзкі стадыён – аддаленае ад цэнтру гораду месца, адмыслова вызначанае ўладамі для апазыцыйных акцыяў.

І ўсё-ткі шэсьце па цэнтральнай вуліцы Леніна адбылося. Праўда, перад яго пачаткам да аднаго з арганізатараў акцыі Віктара Андрэеева падыйшоў намесьнік начальніка гарадзкой міліцыі і папярэдзіў пра немінучую адміністрацыйную адказнасьць.

Віктар Андрэеў паведаміў таксама, што сёньня раніцай да яго прыйшла позва ў пастарунак – зьявіцца сёньня, у нядзелю, а 11 гадзіне. Такая ж позва прыйшла і другому арганізатару сёньняшняга “Маршу” Юрыю Санько. Абодва яны міліцэйскія захады праігнаравалі, бо лічаць, што такім чынам акцыю сьвядома хацелі пазбавіць арганізаванага кіраўніцтва.

Такім чынам, калёна пад бел-чырвона-белымі сьцягамі прайшла праз увесь цэнтар Воршы.

За ходам акцыі назірала загадчыца адзьдзелу гарвыканкаму ў справе інфармацыі і сувязях з насельніцтвам Ліна Гатоўская.

На мітынгу выступоўцы ў асноўным гаварылі пра байкот выбараў 15 кастрычніка.

Браніслава Станкевіч, Ворша

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG