Як менчукі ставяцца да апошніх падзеяў у Югаславіі? Адказ на гэтае пытаньне
шукаў на вуліцах гораду наш карэспандэнт.
Менчукі ня надта сочаць за падзеямі ў Югаславіі. На пытаньне “Ці цікавіцеся
Вы разьвіцьцём сытуацыі на Балканах?” людзі пераважна адказвалі адмоўна.
Спасылаліся на недахоп часу, што йснуюць больш важныя праблемы:
(Мінак: ) “Не, няма часу”.
(Мінак: ) “Не, а якія там падзеі?”
(Мінак: ) “Не, у мяне заўтра залік”.
(Мінак: ) “Усіх падрабязнасьцяў мы ня ведаем”.
(Міначка: ) “Не сачу”.
(Міначка: ) “Наогул палітыкай не цікаўлюся”.
А вось тыя людзі, якія зацікавіліся падземі на вуліцах Белграду, успрымаюць
іх па-рознаму:
(Міначка: ) “Ну, канешне, жахліва. Тое, што ўчора па тэлевізары паказвалі…”
(Мінак: ) “Я б сам туды паехаў паваяваў з задавальненьнем”.
(Мінак: ) “Нашто гэтая вайна патрэбная?”
(Мінак: ) “Маё стаўленьне такое. Злучаныя Штаты паводзяць сябе ў ролі
міжнароднага жандара, каб зьнішчыць апошні рэгіён славянства на Балканах”.
(Міначка: ) “Я думаю, што павінна быць так, як хоча народ”.
Мае суразмоўцы, так ці йнакш, суадносілі югаслаўскія падзеі зь цяперашняй
сытуацыяй у Беларусі:
(Мінак: ) “Югаславія – стартавая пляцоўка, тое самае можа адбыцца ў
нас ў Беларусі”.
(Міначка: ) “Нейкая трывога ёсьць, што можа быць у будучым нейкая паралель.
Але я думаю, што беларусы разумныя людзі. Час у нас ёсьць да выбараў прэзыдэнта.
Хаця паралелі, канешна, можна праводзіць, і гэта нас турбуе”.
(Мінак: ) “У нас народ такі, што ў нас адно аднаго будууць біць. У нас
выйдуць і такія ж як мы бедныя людзі пачнуць нас жа гнаць з гэтай дэманстрацыі.
У нас не атрымаецца гэтага. Справа ў тым, што ў іх на кожнага дзясятага
даводзіцца адзін міліцыянт, а ў нас дзесяць міліцыянтаў на аднаго грамадзяніна
Беларусі. Прэзыдэнт ужо зрабіў так, каб ніхто ня выйшаў”.
Людзі, якія не задаволеныя сёньняшняй беларускай уладаю, пераважна ня
вераць, што ў Беларусі магчыма зьмяніць вышэйшае кіраўніцтва краіны дэмакратычным
шляхам, праз выбары. Некаторыя суразмоўцы, у якасьці адзінага шляху да
пераменаў бачаць акцыі непадпарадкаваньня. Але асаблівае ўпэўненасьці менчукоў
у выніковасьці для Беларусі такога шляху пачуць мне сёньня не давялося:
(Мінак: ) “Даўно пара нам закруціць гэтую справу ўсю. Лукашэнку – цюк
і ўсё…Калі ёсьць жаданьне, дык заўсёды атрымаецца”.
(Мінак: ) “Мірным шляхам зьмены кіраўніцтва не адбудзецца, бо камуніст
ва ўладзе. Трэба адхіліць камуніста ад улады. Наш народ яшчэ не паразумнеў,
і калі пачынаеш зь імі гаварыць, дык яны не разумеюць, кажуць, што трэба,
каб вайны не было. А яны ня ведаюць, што нам наадварот вайну навязваюць
гэтым голадам, тым, што нас мучае зараз Лукашэнка”.
Ягор Маёрчык, Менск
Самае папулярнае
1