Адстаўкі ў сілавых структурах камэнтуе старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
партыі БНФ Зянон Пазьняк, які бачыць у іх далейшае ўмацаваньне пазыцыяў
Расеі ў Беларусі.
(Пазьняк: ) “Ёсьць правілы расейскай палітыкі, і калі адбываецца ўнутраная
акупацыя краіны, то яна ідзе паводле адпаведных стандартаў. Першым чынам
займаюцца ключавыя пасады, ключавыя пазыцыі, другім чынам займаюцца ўсе
ключавыя інфармацыйныя пазыцыі, потым зьнішчаецца аснова для пратэсту –
гэта закрываюцца школы, зьнішчаецца ўсё нацыянальнае, ствараецца сваё лёбі
ў апазцыі або свая апазыцыя, і толькі пасьля гэтага ўмацаваньня адбываецца
рашаючы крок – выганяюцца ўсе людзі па этнічнай прыкмеце. І вось зараз
гэта адбываецца. І тое, што і Шэйман будзе зьняты, Пашкевіч, і Бажэлка…
усе гэтыя людзі…і Антановіч, які вельмі быў аддадзены – гэта ўсё вядомае
гісторыку. Гісторык, які вывучае гісторыю Візантыі і Расеі, павінен гэта
ведаць. Тым больш мы маем 30-40 гады, маем дзейнасьць НКВД і дастаткова
добра яе вывучалі, а цяпер да ўлады ў Расеі прыйшла НКВД. На Беларусі гэта
дабылося трошкі раней. Яна ня будзе праводзіць марсыянскую палітыку, гэтая
арганізацыя, яна будзе праводзіць сваю, згодна сваім уяўленьням і правілам,
мэнтальнасьці. І яны гэта робяць. Лукашэнка – гэта іхная крэатура. І як
толькі гэтая крэатура выканае ўсё, што ім трэба, яны яе прыбяруць”.
(Карэспандэнт: ) “Чаму менавіта сёньня адразу тры такія буйныя адстаўкі?
Вашая вэрсія?”
(Пазьняк: ) “Стратэгічная задача Масквы – захаваць свой уплыў на Беларусь.
І для таго, каб захаваць свой уплыў на Беларусь, яны павінны гарантаваць
сябе ад усялякіх выпадковасьцяў. Лукашэнка зараз поўнасьцю ў іх руках,
ён стараецца неяк праявіць пэўную сваю самастойнасьць, нічога з гэтага
не арымліваецца, таму тое, што зараз адбываецца, сьведчыць аб тым, што
Лукашэнка перастае канчаткова быць самастойнай асобай. Ідзе падрыхтоўка
да выбараў прэзыдэнта, і Масква ўсё больш схіляецца да таго, каб зрабіць
югаслаўскі варыянт – каб знайсьці свайго Каштуніцу, і зусім верагодна,
што нехта з гэтых зьнятых людзей, будзе выконваць гэтую ролю Каштуніцы,
хутчэй за ўсё Мясьніковіч, якога таксама здымуць”.
Гутарыла
Вольга Караткевіч, Прага
Самае папулярнае
1