Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня ў Магілеве ля будынку суда Цэнтральнага раёну адбыўся пікет у абарону Дзьмітрыя Абадоўскага, які 17-га лістапада распачаў сухую галадоўку.

Дзьмітры ўтрымліваецца ў сьледчым ізалятары з 6 ліпеня мінулага году па абвінавачаньні ў крадзяжы і згвалтаваньні. Ён і ягоны абаронца ўпэўненыя ў тым, што крымінальная справа сфальсыфікаваная. Нагадаем, што зараз яна накіраваная судом на дасьледаваньне, але мера стрыманьня ў адносінах да Дзьмітрыя не зьмененая, нягледзячы на шматлікія хадайніцтвы і праблемы са здароўем зьняволенага.

Дзьмітры, паводле ягонай заявы, пратэстуе супраць самавольства і беззаконьня, ўчыненага ў адносінах да яго праваахоўчымі органамі.

Пікетоўшчыкі трымалі плякаты з надпісамі “Чалавека забіваюць, а дзе закон?” і “Свабоду вязьню”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG