Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня ўначы над паселішчам Баравуха, што паблізу Наваполацка, залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Зьяўленьне нацыянальнай беларускай сымболікі ў Баравусе – не такая ўжо рэдкая зьява. Тым ня менш гэтым разам жыхары паселішча, што ішлі ранкам на працу, былі ўражаныя. Перш за ўсё памерамі сьцяга – яго даўжыня дасягала двух з паловай мэтраў, а таксама і месцам вывешваньня. Сьцяг быў прымацаваны да тэлефоннга кабэля, што злучае два дзевяціпавярховікі, і таму зьняць яго зь верхатуры ўяўляецца справай праблематычнай.

Сёньня ж ад ранку кіраўнік тамтэйшай суполкі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Анатоль Каханчык знайшоў пад дзьвярыма сваёй кватэры цыдулку, у якой паведамлялася, што сьцяг ваывешаны ў гонар угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Баравускі Мірон паведаміў таксама, што ворагам беларушчыны ніколі ня ўдасца зьнішчыць нашыя старажытныя сымбалі і памяць пра герояў Случчыны.

На момант перадачы матэрыялу бел-чырвона-белы сьцяг яшчэ лунаў у восеньскім небе.

Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG