Разам з прэзыдэнцкімі выбарамі адбыліся і парлямэнцкія: пераабіраліся
траціна сэнатараў і увесь склад Палаты прадстаўнікоў. Паводле вынікаў выбараў,
Рэспубліканская партыя захавала перавагу ў Палаце прадстаўнікоў, сытуацыя
ў Сэнаце пакуль застаецца няпэўнаю.
Рэспубліканская партыя пакуль што атрымала ў Палаце прадстаўнікоў 220
дэпутацкіх мейсцаў, дэмакраты – 211 мандатаў, два мейсцы дасталіся незалежным
кандыдатам. Рэспубліканцы ўтрымліваюць перавагу ў ніжняй палаце Кангрэсу
з 1994 году. А вось у верхняй палаце Кангрэсу, Сэнаце, разрыў паміж партыямі
скараціўся да мінімума. У Сэнаце сытуацыя пакуль застаецца няпэўнаю: са
100 сэнатараў пераабіраліся 34.
Паводле вынікаў учорашніх выбараў, рэспубліканцы маюць у Сэнаце 50 мейсцаў,
дэмакраты – 49. Лёс апошняга мейсца пакуль застаецца нявызначаным. Справа
ў тым, што Джозэф Лібэрман, які балятаваўся разам з Горам на пасаду віцэ-прэзыдэнта,
адначасна балятаваўся і ў Сэнат ад свайго штату Канэктыкут – амэрыканскі
закон гэта дазваляе. Дарэчы, дэмакраты папікалі сп-ра Лібэрмана за такую
спробу падстрахавацца. У выніку Лібэрман выйграў выбары ў Сэнат у свайго
суперніка рэспубліканца. Але канчатковае разьмеркаваньне галасоў у Сэнаце
залежыць зараз ад выніку прэзыдэнцкіх выбараў. Калі перамог Буш, Лібэрман
зойме мейсца ў Сэнаце, і галасы разьмяркуюцца пароўну – 50 на 50. Праўда,
ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй пасаду старшыні верхняй палаты зойме віцэ-прэзыдэнт,
у гэтым варыянце Рычард Чэйні. Калі ўсе ж такі перамога дасталася Гору,
Лібэрман робіцца віцэ-прэзыдэнтам, а сэнатара ад Канэктыкута прызначыць
губэрнатар. Але паколькі гэты штат узначальвае рэспубліканец, хутчэй за
ўсё ён прызначыць сябра сваёй партыі.
Такім чынам, якія б ні былі вынікі прэзыдэнцкіх выбараў рэспубліканцы
захаваюць мінімальную перавагу і ў верхняй палаце Кангрэсу.
У Нью-Ёрку пераканаўчую перамогу на выбарах у Сэнат атрымала жонка дзейнага
прэзыдэнта Гілары Клінтан. Упершыню ў гісторыі Амэрыкі жонка прэзыдэнта
заняла такую высокую пасаду.
Учора пасьля свайго абраньня яна сказала: (Гілары Клінтан: ) “Я абяцаю вам, што ня буду зважаць на партыйныя адрозьненьні, каб дамагчыся паляпшэньня жыцьця для ўсіх нью-ёркскіх сем’яў. Сёньня мы галасавалі як дэмакраты і рэспубліканцы, заўтра мы ізноў станем толькі нью-ёркцамі” Варта адзначыць, што сярод ста амэрыканскіх сэнатараў 12 жанчынаў – больш як калі. Дзіўны выпадак адбыўся на выбарах сэнатара ад штату Місуры – парлямэнтаром абраны нябожчык. Кандыдат-дэмакрат Карнахан загінуў у авіякатастрофе за тры тыдні да выбараў, але ягонае імя засталося ў бюлютэні. І загіблы палітык пераканаўча перамог свайго жывога канкурэнта. Рашэньнем губэрнатара штату на мейсца ў сэнаце ад Місуры будзе прызначаная ўдава Карнахана. На выбарах у Палату прадстаўнікоў ад Нью-Джэрсі захаваў сваё дэпутацкае мейсца Крыстафэр Сьміт, які ўзначальваў у палаце мінулага скліканьня камітэт па сувязях з АБСЭ і пільна займаўся беларускімі справамі. А вось кангрэсмэн Сэм Гейдэнсан ад штату Канэктыкут, аўтар шэрагу кангрэсавых рэзалюцыяў пра сытуацыю ў Беларусі, саступіў падчас учорашніх выбараў рэспубліканцу Робу Сымансу, былому афіцэру ЦРУ. Зразумела, увага ўсяго сьвету прыцягнутая зараз да драматычнага сюжэту амэрыканскіх прэзыдэнцкіх выбараў. Але ў Амэрыцы Кангрэс валодае вельмі вялікай ўладай: Сэнат зацьвярджае кандыдатаў на ўсе ключавыя дзяржаўныя пасады, Палата прадстаўнікоў трымае дзяржаўны кашэль. Варта прыгадаць, што лёзунгам амэрыканскай рэвалюцыі было не патрабаваньне ўсеагульнга шчасьця, а “няма падаткаў без прадстаўніцтва”, гэта значыць, патрабаваньне, каб падаткі разьмяркоўвалі народныя абраньнікі. Учора амэрыканцы абралі сваіх прадстаўнікоў 43-ці раз. Юры Дракахруст, Прага