Выпадак Лявона Сьвеціка камэнтуе з Жэнэвы міжнародны каардынатар Хартыі-97
Андрэй Саньнікаў.
(Саньнікаў: ) “Беларусь зьяўляецца ўдзельнікам факультатыўнага пратаколу
да міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паводле яго
любы грамадзянін можа абскардзіць дзеяньні дзяржавы ў Камітэце правоў чалавека
ААН. І трэба гэтым карыстацца. Такіх справаў з Беларусі шмат. Я ня хочу
зараз называць прозьвішчы, каб не пашкодзіць тым грамадзянам. Я б параіў
зьвяртацца ў гэты камітэт. Беларусь – сябра ААН і нясе юрыдычныя абавязкі.
Спадар Сьвецік правільна зрабіў”.
(Карэспандэнт: ) “Якія могуць быць вынікі гэтай справы?”
(Саньнікаў: ) “Камітэт прыме рашэньне, і калі дзеяньні дзяржавы насілі
супрацьпраўны характар, дык дзяржава павінна гэтае становішча выправіць
– абвінавачаньні павінныя быць зьнятыя і страты павінныя быць кампэнсаваныя”.
Гутарыла
Алена Радкевіч
Самае папулярнае
1