Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Прамова сябра Палаты Прадстаўнікоў Сэма Гэйдэнсана у Кангрэсе перад галасаваньнем у справе рэзалюцыі нумар 304. (3 траўня 2000, Капіталійскі ўзгорак, Вашынгтон)

(Гейдэнсан: ) “Спадар Сьпікэр!

Менш чым за паўгадзіны абмеркаваньня ў гэтай залі мы здолелі пераканаць адну чвэрць членаў Палаты Прадстаўнікоу стаць суаўтарамі гэтай рэзалюцыі. Калі б мы мелі больш часу, кожны член гэтай палаты далучыўся б да гэтай ініцыятывы.

Гэтая рэзалюцыя хутчэй за ўсе не накіраваная ў бок спадара Лукашэнкі, бо відавочна, што ён ня слухае ані сваіх грамадзянаў (якія перажываюць найгоршыя эканамічныя цяжкасьці ў параўнаньні з жыхарамі былых савецкіх рэспублікаў), ані міжнароднае супольнасьці. Ягоная краіна сёньня зьяўляецца найбольш ізаляванай краінай былога СССР. У той час, калі многія з гэтых краінаў рушылі на шляху разьвіцьця дэмакратычных інстытутаў і лепшага ўзроўню жыцьця для сваіх грамадзянаў, у Беларусі, на жаль, і дэмакратычныя інстытуты, і эканоміка працягваюць развальвацца. Беларускі народ заслугоўвае лепшага.

Я маю надзею, што тыя, хто ўсьведамляюць, колькі шкоды прынес Лукашэнка, далучацца да апазыцыі, каб дамагчыся зьменаў і выпрацаваць новае дэмакратычнае пагадненьне дзеля разьвіцьця грамдзянскае супольнасьці.

Мы спадзяемся, што спадар Пуцін і расейскі ўрад паўплываюць на Беларусь, каб яна ішла наперад да ўсталяваньня дэмакратычных інстытутаў і вольнай эканомікі. У інтарэсах Расеі, каб ейная суседка разьвівалася дэмакратычным спосабам і мела мацнейшую эканоміку. Далейшыя паліўна-энэргетычныя субсыдыі Расеі Лукашэнкаўскаму ўраду толькі пашкодзяць расейскай эканоміцы – у той час, калі моцная, незалежная, дэмакратычная і вольная Беларусь толькі магла б дапамагчы расейскай эканоміцы і грамадзтву.

Мы ўсе бачылі гвалт, які чыніць рэжым у Менску. Рэжым спадара Лукашэнкі жорстка абыйшоўся з дэманстрантамі пад час Маршаў Свабоды. Ен выкінуў з палітычнае сыстэмы краіны належны выбарчы працэс – і цяпер мы нават чуем, што ён, магчыма, уцягнуты ў незаконны продаж зброі ўраду Садама Гусэйна.

Спадар Сьпікэр, кожны член гэтае Палаты, які шануе дэмакратыю, кожны з нашых саюзьнікаў у сьвеце з сумам усьведамляюць, што Беларусь – адзіная ў постсавецкай эры краіна з такім гаротным станам эканомікі, якая развальваецца, і дэмакратыі, якой не стае. Нягледзячы на вусныя абяцаньні, Лукашэнкаўскі рэжым дагэтуль не прыступіў да сапраўднага дыялёгу з апазыцыяй. Гэта сапраўды вельмі дрэнная прыкмета, і яна не застанецца незаўважанай гэтай Палатай. У справе Беларусі нашыя эурапейскія саюзьнікі стаяць разам з намі ў апазыцыі да Лукашэнкаўскага рэжыму.

Мы ня скончым гэтае барацьбы, пакуль добрыя людзі Беларусі не атрымаюць шанцу на свабоду і лепшае жыцьце”.

(Тэкст рэзалюцыі, а таксама інтэрвію з ініцыятарам яе прыняцьця, кангрэсмэнам Сэмам Гейдэнсанам ды іншыя прынагадныя матэрыялы чытайце ў адмысловым разьдзеле “Рэзалюцыя Кангрэсу ЗША” у разьдзеле “Што новага” на галоўнай старонцы сайту)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG