(эфір 25 Сакавіка)
Эканамічны агляд тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі. Адная з найбольш вострых праблемаў апошняга часу – запазычанасьць у заробках. Ва ўсіх сельскіх раёнах амаль два месяцы не атрымліваюць заробкі настаўнікі. Асноўная прычына, аказваецца, у тым, што сваечасова не паступаюць датацыі з абласных бюджэтаў, дзе таксама не хапае грошай. Ня ў лепшым становішчы работнікі сыстэмы аховы здароўя і культуры. Такім чынам, урад не спраўляецца зь бюджэтнымі праблемамі. А як справіцца з праблемамі запазычнанасьці ў калгасах ды саўгасах, якая сягае да 5 мільярдаў рублёў. Другая праблема – як пагасіць вонкавую запазычанасьць за энэргарэсурсы? Трэба адшукаць звыш 200 мільёнаў даляраў. І тут урад Уладзімера Ярмошына праявіў вынаходлівасьць. Распрацаваныя ня толькі графікі пагашэньня запазычанасьці да 1 ліпеня, але і ўведзеная такая мера паскарэньня разьлікаў, як выдача прэміяў кіраўнікам за посьпехі ў разьліках за энэрганосьбіты. Але па ўсім відаць, што надзеі на гэтыя захады невялікія. Інакш урад не рабіў бы прапанову расейскаму боку аплаціць частку запазычанасьці за газ прадуктамі харчаваньня (якіх, дарэчы, у нас не хапае) і матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі. Як паведамлялася ў друку, за першую палову сакавіка беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы атрымалі з Расеі толькі 365 тысячаў тонаў нафты, ці на 30 адсоткаў меней, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году. Прычына – няма валюты. Шукаючы яе, новы прэм’ер Уладзімер Ярмошын наведвае прадрыемствы-экспартэры, каб стымуляваць экспарт. У чацьвер ён наведаў Салігорскі калійны камбінат, які дае 500 мільёнаў даляраў валютнае выручкі ў год. Урад будзе распрацоўваць захады эканамічнае і тэхнічнае дапамогі камбінату. Толькі невядома адкуль будуць узятыя рэсурсы. Нацыянальны банк толькі што абвясьціў пра выпуск валютнае пазыкі для фізычных асобаў памерам 1 мільён даляраў пры 6 адсотках гадавых. Для патрэбаў краіны гэта – мізэр. Тым ня меней, спадзявацца на посьпех таксама цяжка, бо ў насельніцтва няма даверу да банкаўскае сыстэмы. Да таго ж, і абяцаны даход невялікі – удвая меншы за адсоткі на валютных дэпазытах. Нацыянальны банк, у сваю чаргу, вядзе барацьбу зь інфляцыяй. У двух кірунках: праз рэгуляваньне валютнага курсу рубля і эмісію грошай. Выступаючы ў чацьвер па тэлевізіі, старшыня Нацыянальнага банку Пятро Пракаповіч хваліўся посьпехамі ў правядзеньні грашова-крэдытнае палітыкі. Але чаго вартыя гэтыя посьпехі, калі за першыя два месяцы года грашовая маса павялічылася на 7 адсоткаў? Пры тым наяўная грашовая маса ўзрасла на 11 адсоткаў. А калі пачнецца веснавая сяўба, то выкід эмісійных грошай непазьбежны. Паводле ацэнкі аналітыкаў, ён складзе ня меней за 37 мільярдаў рублёў. Так што інфляцыйная сьпіраль будзе працаваць у леташнім паскораным рэжыме. Уладзімер Кулажанка, Менск