Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Якраз у гэтыя хвіліны ў Ню-Ёрку адбываецца паседжаньне Рады Бясьпекі ААН, дзе таксама фігуруе Беларусь – на гэты раз ня ў справе дэмакратыі і правоў чалавека, а – нелегальнага гандлю зброяй.

Толькі што мы атрымалі паведамленьне ад акрэдытаванага пры ААН нашага карэспандэнта Боба Макмэна. Рада Бясьпекі слухае даклад у справе парушэньня санкцыяў ААН пастаўшчыкамі зброі з Усходняй Эўропы для ангольскага паўстанцкага руху УНІТА. Сярод галоўных падазраваных ў нелегальным гандлі зброі разам з Балгарыяй, Расеяй і Украінай называецца Беларусь.

Даклад на 60-ці старонках прадстаўляе старшыня аанаўскага камітэту ў справах санкцыяў за пастаўку зброі канадыйскі амбасадар ў ААН Робэрт Фаўлэр.

У дакладзе адзначаецца, што пасьля распаду Варшаўскага блёку ва Ўсходняй Эўропе засталося вельмі шмат сучаснай зброі і сродкаў яе вытворчасьці. Цяпер гэты тавар прасоўваецца на сусьветныя рынкі, часам, насуперак санкцыям ААН. Беларускія ўлады крытыкуюцца перш за ўсё за адмову прадаставіць усе неабходныя зьвесткі і нежаданьне супрацоўнічаць з камітэтам ААН у гэтай справе.

Робэрт Фаўлер робіць 39 рэкамэндацыяў, частка зь якіх тычыцца афіцыйнага Менску. Камітэт ААН настойвае на прадстаўленьні ўсёй запатрабаванай інфармацыі і абавязвае старшыню камітэту дамагацца выкананьня гэтага патрабаваньня беларускімі ўладамі.

Паводле нашых зьвестак, на Раду Бясьпеку запрошаны прадстаўнік Беларусі. Пакуль ён ня меў слова. Наш карэспандэнт ў ААН сочыць за дэбатамі, мы спадзяемся на сьвежую інфармацыю ў нашай вечаровай праграме а 22-й гадзіне.

Аляксандар Лукашук

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG