Адкрыты зварот Міжнароднай Лігі правоў чалавека
да старшыні АБСЭ,
Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ,
Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ,
дзяржаваў- удзельніцаў АБСЭ Пра сытуацыю ў Беларусі
(8 сакавіка 2000) Больш як два гады АБСЭ выкарыстоўвае ўсе свае інстытуты, каб пераадолець крызыс з правамі чалавека і палітычны тупік у Беларусі, спрабуючы прымірыць беларускую апазыцыю і ўладу. Дыпляматычныя намаганьні, сфакусаваныя на пачатак дыялёгу паміж рэшткамі разбураных дэмакратычных інстытутаў у Беларусі, а менавіта – Вярхоўным Саветам 13-га скліканьня і сябрамі партыяў, якія ў яго ўваходзяць, гэтаксама як і новымі партыямі, якія яго падтрымліваюць, а з другога боку – з непаслухмянай і аўтарытарнай уладай Лукашэнкі. На працягу ўсяго гэтага часу было неабходна, дзеля самога дыялёгу заўсёды і паўсюль падкрэсліваць пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека у сэнсе “перашкоды дыялёгу”. Мы мяркуем, што такая прывязка правоў чалавека да палітычнага працэсу наносіць істотную шкоду самім правам чалавека ў Беларусі. Палітычны лідэр зьнікае, і толькі праз тры тыдні пасьля яго зьнікненьня старшыня АБСЭ выказвае пратэст і адзначае важнасьць працягу дыялёгу, што ніяк не камэнтаруе Кансультацыйна-назіральная група на месцы. Палітычны вязень жорстка зьбіты, прывезены ў суд з гузакамі, у парванай вопратцы, і гэты выпадак расцэньваецца як перашкода дыялёгу. Палітычны вязень выпушчаны перад пачаткам саміту ў Стамбуле і пратэст дзяржаваў там заглушаны, але вязень дагэтуль знаходзіцца пад сьледзтвам. Усе гэтыя няўдалыя спробы адстаяць правы чалавека падарвалі стан грамадзянскіх і палітычных свабодаў, якія відавочна адсоўваюцца на другі плян, у цень выбарчага працэсу, які, як добра вядома з агульнага досьведу АБСЭ, амаль заўсёды мае свае недахопы. Цяпер настаў час назваць брутальныя акцыі тым, чым яны ёсьць насамрэч: гэта не перашкоды дыялёгу, які патрэбны для выбараў і пошуку выйсця з тупіку з боку місіі АБСЭ і яе сябраў, але гэта вялікія, сыстэматычныя, працяглыя і нарастаючыя парушэньні правоў чалавека, якія не дапускаюць, каб адбыліся нармальныя, прызнаныя дэмакратычныя выбары. Больш за тое, цяпер - час прызнаць, што палітычны тупік у Беларусі спрычынены не разьяднанай ці непаслухмянай апазыцыяй, не яе ўпартай адмовай ад кампамісу, не малой падтрымкай, якую аказвае апазыцыі насельніцтва, пазбаўленае інфармацыі , але хутчэй менавіта беларускімі ўладамі. Сытуацыя з правамі чалавека такім чынам мае перавагу перад выбарамі, а не проста дыялёг пра выйсьце з палітычнага тупіку. Гэта гуманітарны крызыс, які стварае не праблему дыялёгу, але стварае небяспечнага і нестабільнага сябра АБСЭ. Настаў час прыкласьці больш намаганьняў, каб адсочваць сытуацыю з правамі чалавека, паведамляць пра яе і выкарыстоўваць усе інстытуты АБСЭ, каб зрабіць правы чалавека якраз галоўным патрабаваньнем, перадумовай дэмакратыі. АБСЭ ня мусіць спыняць далей сваіх намаганьняў у справе дыпляматыі ў справе вельмі недасканалых выбараў, асабліва калі такая дыпляматыя наўпрост адрынутая уладай Лукашэнкі. Дасюль прынята нямала пагадненьняў, аднак яны не рэалізаваныя ў сфэры правоў чалавека. Гэта пагадненьні адносна доступу да дзяржаўных СМІ, адносна вызваленьня Міхаіла Чыгіра і зьняцьця з яго абвінавачваньняў, адносна адмены цэнзуры і адносна расьсьледваньня зьнікненьня Ганчара, Красоўскага і Захаранкі. Усе гэтыя пагадненьні, гэтаксама як і абяцаньні правесьці грунтоўнае расьсьледваньне зьнікненьняў, ігнаруюцца або адкідаюцца. Настаў час, каб з гэтага былі зробленыя высновы, хаця б для плянаў Кансультацыйна -назіральнай місіі. Мы заклікаем Кансультацыйна –назіральную групу АБСЭ ў Беларусі распачаць выпуск “Белай Кнігі” правоў чалавека з тым, каб асьвятляць крызыс з правамі чалавека ў Беларусі строгай і канкрэтнай мовай, якая адлюструе поўную і абагуленую карціну, уяўленьня пра якую не даюць бюлетэні-двухтыднёвікі або прынагодныя заявы. Падобныя даклады не дублююць працы Дзярждэпартамэнту ЗША ў падрыхтоўцы дакладу аб стане правоў чалавека, які ўтрымлівае зьведзены гадавы пералік парушэньняў. Хутчэй, кароткі фармат і беспасярэдняя задача гэтага дакладу – ў вызначэньні рэальнага клімату выбараў, яшчэ задоўга да іх . Нельга рабіць правы чалавека закладнікам палітычных пераўтварэньняў, якіх дамагаюцца АБСЭ і іншыя бакі. Пры такім падыходзе можа быць зьняты ціск з апазыцыі, якая дагэтуль зьяўляецца галоўнай ахвярай парушэньняў правоў чалавека з боку дзяржавы і да якой заходнія лідары пастаянна ставяцца з перасьцярогай і сумневам, паколькі баяцца яе разьяднанасьці і яе незгаворлівасьці адносна ўмоваў выбараў. Калі у руках будзе канкрэтны даклад аб парушэньнях правоў чалавека, ціск можа быць больш дакладна перанесены на рэжым Лукашэнкі або на суседнія ўрады, якія моўчкі ці адкрыта яго падтрымліваюць, з палітычных ці эканамічных прычынаў. Ціск з апазіцыйных сілаў, якія менавіта зараз імкнуцца аб”яднацца ў складаных умовах барацьбы за дэмакратыю і правы чалавека, можа быць зьняты. Эталёнам для АБСЭ на сёньняшні дзень зьяўляецца справаздача з Косава: што бачыцца – аб тым распавядаецца. І хаця маштабы парушэньняў у Беларусі не дасягаюць узроўню бальканскай трагедыі, тым ня менш і яны павінны быць убачаныя, і пра іх павінна быць распаведзена. Справаздачы робяцца кожныя два тыдні і канфідэнцыйна; толькі выпадкова заявы КНГ, альбо цэнтральнай сядзібы АБСЭ, альбо іншыя падобныя даводзяцца да шырокай публікі ці прэсы. Аднак сыстэматычных і празрыстых маніторынгаў ці справаздачаў не выдаецца і не распаўсюджваецца. Такія прагалы павінны быць кампэнсаваныя, як мінімум, наступным чынам: Па-першае, неабходнае больш частае абнаўленьне сайту КНГ АБСЭ. Гэтая дзялка зусім занядбаная, і больш сыстэматычная практыка публічных заяваў, якія б дасылаліся ў прэсу, недзяржаўныя арганізацыі і г.д. Трэба падрыхтаваць кампэтэнтныя і спрактыкаваныя экспэртныя каманды: зь ліку расейскамоўных і дасьведчаных у справе рэгіёну людзей, знойдзеных праз пасярэдніцтва АБСЭ , якія б складалі кароткую справаздачу пра рэальную хаду сьледзтва ў справе зьнікненьня людзей. Такія экспэрты маглі б зьбіраць сьведчаньні ад усіх, хто мае інфармацыю наконт трох чалавек, якія зьніклі ў 1999 годзе (Ганчара, Красоўскага, Захаранкі), перагледзець расьсьледваньні, зробленыя КНГ да гэтага часу, а таксама падтрымліваць рэгулярныя сыстэматычныя кантакты з адпаведнымі праваахоўнымі структурамі ў Беларусі, якія маюць дачыненьне да гэтай справы, зьбіраць іхныя спрэчныя і ўхілістыя заявы для таго, каб зрабіць пэўныя высновы. Неабходная справаздача аб турэмнай сыстэме і зьняволеных, уключаючы колькасьць прысуджаных да сьмяротнага пакараньня, колькасьць выкананых прысудаў, агульную колькасьць зьняволеных у турмах, практыку катаваньняў, адмовы ў мэдычнай дапамозе, кароткатэрміновыя адміністрацыйныя пакараньні, напрыклад, удзельнікаў дэманстрацыяў альбо распаўсюднікаў улётак. Сьведчаньні павінны атрымлівацца ад саміх зьняволеных, з улікам правілаў Чырвонага Крыжа, а менавіта: размова пры адсутнасьці ахоўнікаў і з абаронай вязьняў ад магчымай наступнай помсты. Патрэбнае супрацоўніцтва з адмысловым дакладчыкам ААН у справе незалежнасьці судзьдзяў, які быў запрошаны беларускім урадам, і ўдзел у вызначэньні ступені незалежнасьці і эфэктыўнасьці адвакатуры ў Беларусі, а таксама ўлік выпадкаў ціску на юрыстаў. Шчырая ацэнка павінна быць таксама дадзеная асноўным судам і судзьдзям у Беларусі, ступені іхнай свабоды і незалежнасьці. Трэба зьбіраць усе выпадкі цэнзурнага ціску, які зьдзяйсьняецца на незалежную прэсу: такія, як падатковыя праверкі, падатковыя санкцыі, падвышэньне тарыфаў на распаўсюджваньне, перашкоды друкаваньню і г.д., ацэнка ўмоваў друкаваньня і распаўсюджваньня незалежных газэтаў. Неабходная ацэнка існуючых дзяржаўных, а таксама намінальна няўрадавых электронных мас-мэдыя ў Беларусі пры ўзгадненьні зь існуючымі праграмамі, такімі як IREX Promedia і TACIS – дзеля вызначэньня рэальных межаў мясцовага і нацыянальнага тэлебачаньня і радыё, а таксама таго, што трэба зрабіць дзеля іх пашырэньня. Такі агляд павінен уключаць аналіз расейскага, польскага, літоўскага і ўкраінскага электроннага вяшчаньня, якое распаўсюджваецца на Беларусі. Агляд павінен аналізаваць узровень доступу апазыцыі да мас-мэдыя. У такой справаздачы павінен улічвацца і палітычны зьмест, і выпадкі самацэнзуры. Трэба ацаніць стан вольных прафсаюзаў і ціск на іх сябраў; сродкі, якія ўжываюцца дзеля ўтаймаваньня іншадумцаў, парушэньне калектыўнай дамовы. Патрэбная была б канчатковая ацэнка кампаніі перарэгістрацыі недзяржаўных грамадскіх арганізацыяў, партыяў і прафсаюзаў, якая патлумачыла б, чаму незарэгістраваныя групы вырашылі адклікаць свае дакумэнты альбо не падалі іх зусім, і якая патлумачыла б статус тых групаў, якія ўсё яшчэ хочуць быць зарэгістраванымі. Гэта ня цяжкая праца, а таксама не дубляваньне працы КНГ. Асабліва, калі гэта робіцца публічна. Усе гэтыя справаздачы існуюць у асобных месцах ці прысьвечаныя асобным тэмам. Мясцовая група “Вясна” выдала ўсеабдымную справаздачу аб сытуацыі з правамі чалавека. “Хартыя - 97” вядзе выдатную вэб-старонку, дзе пазначаюцца штодзённыя інцыдэнты, зьвязаныя з правамі чалавека. Шматлікія групы ў правінцыі занатоўваюць такія выпадкі, імкнучыся інфармаваць адін аднаго і замежны сьвет. Роляй КНГ было б узаконіць усе гэтыя высілкі, далучыць іх да некаторых сваіх дасьледваньняў, аб’яднаць рэсурсы іншых зацікаўленых бакоў – такіх як IREX альбо TACIS, і выйсьці з канчатковай канцэнтраванай справаздачай, якая б тлумачыла рэальны ўзровень грамадзянскай супольнасьці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека ў Беларусі – дзеля таго, каб можна было б прыняць нейкае рашэньне аб падтрымцы выбараў, альбо іхнага байкоту, але гэта павінна быць абгрунтаванае рашэньне. Гэта праца, якую неабходна зрабіць дзеля таго, каб пакласьці канец няспынным спэкуляцыям вакол таго, што ж сапраўды адбываецца ў Беларусі і паспрыяць прасоўваньню сытуацыі наперад. Тое, што так шмат людзей нязгодныя нават з вельмі простымі перадумовамі выбараў – перадумовамі, на якіх настойвае апазыцыя – вынікае з адсутнасьці такой даставернай, канцэнтраванай і шырока распаўсюджанай справаздачы, стварэньне якой цалкам у межах мандату КНГ. Кароткае параўнаньне з сытуацыяй у іншых краінах рэгіёну, у прыватнасьці, у Расеі, можа дапамагчы стварэньню групы падтрымкі, патрэбнай АБСЭ, каб пераканаць Беларусь у неабходнасьці палепшыць сытуацыю. Стварэньне такога банку дадзеных – задача, якая павінна быць выкананая таксама дзеля прадстаўленьня беларускаму ўраду абагуленай, канцэнтраванай і эфэктыўнай справаздачы пра сытуацыю з правамі чалавека, якая б дакладна паказвала, дзе палягаюць праблемы і чаго б чакаў Захад, у тым ліку структуры, якія могуць разглядаць пытаньне аб далучэньні да іх Беларусі. У дадатак да справы выбараў, падобная справаздача дала б магчымасьць Эўрапейскай парляманцкай тройцы, Злучаным Штатам і іншым краінам вырашыць пытаньне наконт працягу альбо скасаваньня праграмаў дапамогі Беларусі, санкцыяў, якія, магчыма, трэба будзе ўжыць, альбо працягнуць датычна афіцыйных сустрэчаў на вышэйшым, альбо сярэднім узроўні; наконт мэтавай тэхнічнай дапамогі альбо дыпляматычнага ўмяшальніцтва ў некаторых галінах, такіх як СМІ альбо судовая сыстэма. Мы падтрымліваем працяг высілкаў ПА АБСЭ ў справе наладжваньня дыялёгу ў Беларусі. Мы падтрымліваем нядаўнюю заяву Эўрапейскай тройкі, дзе, у прыватнасьці, гаворыцца: “Мы мяркуем, што падобныя сустрэчы павінныя працягвацца і быць накіраванымі на перагляд выбарчага кодэксу, забесьпячэньне доступу апазыцыі да СМІ і на вызначэньне паўнамоцтваў і кампэтэнцыі парляманту… Мы мяркуем, што беларускім уладам варта ўжыць неадкладныя захады для аднаўленьня і паляпшэньня атмасфэры даверу да перамоваў, што уключае ў сябе поўную рэалізацыю ўсіх дамоўленасьцяў, прынятых на дадзены момант. Палітычна матываваныя перасьледы, арышты і затрыманьні павінны быць спыненыя і мы вітаем забавязаньне ўладаў прыняць гэты пункт пад увагу”. Даставерная і падрабязная справаздача аб стане правоў чалавека дала б азначэньне таму, што насамрэч варта разумець пад “паляпшэньнем клімату даверу” і дазволіла б нам ацаніць рэальную магчымасьць “поўнай рэалізацыі ўсіх дамоўленасьцяў” і верагоднасьць “прызнаных” выбараў. Мы гэтаксама падтрымліваем эфэктыўную прысутнасьць у Менску маніторынгавай групы АБСЭ. Мы рашуча адхіляем спробы лукашэнкаўскага ўраду выштурхнуць АБСЭ з грамадзкага дыялёгу. Намаганьні маніторынгавай групы АБСЭ ў справе сапраўднага дыялёгу і карысная дзейнасьць паміж сэсіямі, арганізаванымі Парламеннцкай Асамблеяй АБСЭ і “тройкай”, павінныя працягвацца, але гэта не павінна палягаць на прынцыпе “не дзейнічаць, а прысутнічаць”. “Прысутнасьць” у дачыненьні да Беларусі ёсьць спосабам не дапусьціць прафанацыі “нацыянальнага дыялёгу” з удзелам няўрадавых арганізацыяў і падкантрольных рэжыму партыяў і сродкаў, якія ўжо былі ўжытыя кожным з бакоў. Гэта азначае ўдзельнічаць у кантролі і інфармаваньні пра сытуацыю, якія могуць паспрыяць большай пэўнасьці ў ажыцьцяўленьні палітычнага працэсу. І што вельмі істотна, мы падтрымліваем пазыцыю Кангрэсу дэмакратычных сілаў і іншых падобных арганізацыяў у галіне правоў чалавека, бо, урэшце рэшт, Беларусь – гэта іх краіна, ім жыць у ёй. Далейшае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі створыць праблему масавых зваротаў па палітычны прытулак у суседнія краіны. Заява Кансультатыўнай Рады Кангрэсу, якая выйшла з нагоды візыту “тройкі”, утрымлівае тры асноўных палажэньня, датычных правоў чалавека: Каб распачаць перамовы, трэба выканаць мінімальныя перадумовы для стварэньня клімату даверу ў краіне, а менавіта: вызваліць усіх палітычных вязьняў і спыніць ўсе справы: крымінальныя і адміністрацыйныя, якія былі распачатыя паводле палітычных матываў; высьветліць лёс апанэнтаў рэжыму, якія зьніклі; гарантаваць свабоду слова. Гэта значыць, выканаць лістападаўскую (1999 году) дамову адносна рэгулярнага, непадцэнзурнага доступу прадстаўнікоў апазыцыі да дзяржаўных радыё, тэлебачаньня і друку; гарантаваць роўнае падаткаабкладаньне і фінансавае становішча незалежнай і дзяржаўнай прэсы; аднаўленьне ліцэнзіяў няўрадавых радыёстанцыяў, якія былі забароненыя ў 96 годзе. У дадатак да гэтых трох вельмі важных патрабаваньняў у галіне правоў чалавека, без выкананьня якіх немагчымыя ніякія выбары, апазыцыя вылучае два базісныя прадметы перамоваў, якія павінныя быць пранятыя пад увагу АБСЭ. Гэта: аднаўленьне правамоцнасьці парлямэнту ў адпаведнасьці з прынцыпам падзелу ўладаў, як гэта і было прадугледжана ў Канстытуцыі 1994 году; выбарчае заканадаўства зь мінімальнымі патрабаваньнямі зьмешанай сыстэмы галасаваньня, гэта значыць, з выбарамі паводле партыйных сьпісаў і ў мажарытарных аднамандатных акругах, а таксама прадстаўніцтва партыяў ў выбарчых камісіях і магчымасьць свабоднага кантролю за выбарамі. Ніхто не мае ілюзіяў, што беларускія справы вырашацца хутка. У вельмі нешматлікіх краінах былой савецкай імпэрыі заходнія афіцыйныя і грамадзкія лідары былі здольныя дамагчыся ўсталяваньня такіх дэмакратычных прынцыпаў як падзел уладаў, сыстэма кантролю і балянсу, прыярытэт права і выкананьне правоў чалавека, грамадзянскага нагляду за сілавымі міністэрствамі. У суседняй Расеі, напрыклад, прынамсі тры асноўныя умовы захаваньня правоў чалвека прысутнічаюць. Аднак прынцып падзелу ўлады не вытрымліваецца , адсутнічае грамадскі кантроль за сілавымі міністэрствамі, што ўяўляе сабой небясьпеку для будучыні чачэнцаў, гэтаксама як і беларусаў. Апроч таго, Захад павінен намагацца не дапусьціць членства краінаў-сябраў у рэгіянальных аб”яднаньнях, калі гэтыя краіны не прытрымліваюцца стандаратаў у галіне асноўных правоў чалавека. Так, заслона апускаецца зараз у Беларусі і ўсе сілы, якія адстойваюць дэмакратыю і правы чалавека павінны выступіць супраць гэтай заслоны . Захад павінен нястомна, зь нязьменнай стойкасьцю, напорыстасьцю і прынцыповасьцю ахоўваць і пашыраць дэмакратыю ды правы чалавека ў Беларусі. Парляманцкія выбары ў кішэнны парлямант ніяк не служаць інтарэсам дэмакратыі , бо сытуацыя ў галіне правоў чалавека не дазваляе рэалізаваць асноўныя свабоды слова і сходаў, якія неабходныя для поўнага удзелу ў палітычным працэсе. Выбары, якія могуць быць прызнаныя і мець трывалыя вынікі, павінныя базавацца на захаваньні асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў. Цяперашняя сытуацыя ў галіне правоў чалавека на Беларусі прымушае нас заняць прынцыповую пазыцыю: АБСЭ не павінна накіроўваць на выбары ў Беларусі ніякіх назіральнікаў і Захад не павінен вылучаць ніякіх рэсурсаў дзеля назіраньня за галасаваньнем і рэалізацыяй вынікаў выбараў. Ня можа быць ніякага адыходу ад выразнага і рашучага патрабаваньня зьмяніць выбарчы закон ў адпаведнасьці з Усеагульнай Дэклярацыяй Правоў чалавека. І, калі выбарчы мэханізм на паперы будзе на працэнтаў 50 ці 75 адпавядаць стандартам, але не будуць улічаныя засьцярогі адносна правоў чалавека і дэмакратыі, такія выбары нельга падтрымліваць. Замест гэтага дыпляматычныя намаганьні павінныя быць накіраваныя на адстойваньне правоў чалавека на аснове раней дасягнутых пагадненьняў, а дапамога павінна вылучацца тым, хто змагаецца за правы чалавека і дэмакратыю. За апошнія гады АБСЭ розным чынам была далучаная да правядзеньня выбараў ў розных краінах -- ад Славаччыны да Туркмэністану. У многіх выпадаках дапамога апазыцыі ў такіх краінах як Азэрбайджан і Казахстан была абмежаваная, але усё роўна гэтая прысутнасьць дапамагла правесьці выбары больш карэктна, чым можна спадзявацца ў выпадку Беларусі. Такія зьявы, як адсутнасьць падзелу ўлады і моцны кантроль з боку выканаўчай вэртыкалі ва Узбекістане, быў прычынай таго, што АБСЭ паўстрымалася з прызнаньнем узбецкіх выбараў , хаця і накіравала туды поўную групу назіральнікаў. У Казахстане АБСЭ змагалася за скасаваньне адміністрацыйных пакараньняў у якасьці падставы для адмаўленьня ў рэгістрацыі кандыдтаў, настойвала на прысутнасьці апазыцыйных партыяў у Цэнтральнай выбарчай камісіі, на паляпшэньні Закону аб прэсе і ахове электроных СМІ. У адрозьненьне ад Беларусі (улады якой фальшыва сцьвярджаюць, што апазыцыя мае шырокі доступ да тэлеэфіру), апазыцыя у, як лічыцца, “неэўрапэйскіх” Казахстане і Азэрбайджане мае большы доступ да дзяржаўных СМІ. АБСЭ павінна умацоўваць такія інстытуты, якія дапамогуць поўнасьцю ажыцьцявіць дэмакратычныя станадарты і прынцыпы. Мы заклікаем АБСЭ адстойваць правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі і не адмаўляцца ад прынцыпаў, якімі яна кіравалася 25 гадоў таму, калі падпісвала Заключны Гэльсынскі Акт. Міжнародная ліга правоў чалавека