Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


(эфір 9 сакавіка)
У сваім выступе на слуханьнях у Кангрэсе ЗША дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Анатоль Лябедзька адзначыў, што надзеі і спадзяваньні беларускай апазыцыі можна выказаць слоганам: “Перамовы, перамены, перамога”. Ягонае інтэрвію.

(Курапаткіна: ) “У сваім выступе Адрыян Севярын адгукнуўся на гэтую заяву сказаўшы, што міжнародная супольнасьць, міжнародныя структуры сапраўды чакаюць ня толькі гутаркі, ня толькі перамоваў дзеля перамоваў, але рэальных зьменаў, і гэтыя зьмены прывядуць да перамогі.

Побач са мной стаіць спадар Лябедзька, які выкажа свае меркаваньні наконт слуханьняў, якія толькі прайшлі ў кангрэсавай Камісіі”.

(Лябедзька: ) “Самі слуханьні азначаюць, што Беларусь знаходзіцца ў сфэры амэрыканскай палітыкі, і гэта вельмі важна. Спадар Сьміт, які сёньня старшыняваў на паседжаньні, адзначыў, што Беларусь будзе прыярытэтам для Кангрэсу Злучаных Штатаў Амэрыкі. Гэта вельмі важная заява.

Другая заява, як вынік сёньняшніх слуханьняў: спадар Сьміт зазначыў, што гэта не апошнія слуханьні, і сёлета адбудуцца яшчэ адны слуханьні, дзе будзе фіксацыя пераменаў, якія, магчыма, пройдуць у Беларусі. Быў вялікі інтарэс да слуханьняў. Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, грамадзкасьці, Кангрэсу Злучаных Штатаў Амэрыкі і Дзяржаўнага Дэпартамэнту… Колькасьць, усе адзначаюць, была значна большая, чым на папярэдніх слуханьнях.

У нас ёсьць задаволенасьць той дыскусіяй, якая адбылася. Можа канстатаваць: Амэрыка яшчэ раз даказала, што яна пасьлядоўная, што яна прынцыповая, і што яна больш жорсткая ў параўнаньні, напрыклад, з Эўропай у адносінах да сытуацыі ў Беларусі”.

(Радкевіч: ) “Вось якраз гэта тое пытаньне, якое я хацела вам задаць. Спадар Лябедзька, апошнім часам вы прысутнічалі на ўсіх эўрапейскіх слуханьнях беларускага пытаньня ва ўсіх эўрапейскіх структурах. Скажыце калі ласка, у чым адрозьненьне амэрыканскай пазыцыі ад эўрапейскай у дачыньні да Беларусі. У чым яна больш жорсткая? У чым гэтая лілія канкрэтна выяўляецца?”

(Лябедзька: ) “Гэтая жорсткасьць заключаецца ў наступным. Амэрыканцы абавязкова настойваюць на тым, каб быў перамоўны працэс, абавязкова каб было абмеркаваньне функцыяў парлямэнту. Яны на сёньняшні дзень сыходзяць з пазыцыяў канстытуцыі 94 году. Гэта – самае прынцыповае і самае галоўнае”.

(Радкевіч: ) “І яны застаюцца на гэтых пазыцыях і, ва ўсялякім выпадку, не пакідаюць ніякіх тут лазеек для ўладаў?”

(Лябедзька: ) “Так, на сёньняшні дзень яны стаяць менавіта на гэтых пазыцыях. Яны гавораць, што павінен быць пермоўны працэс і там – пошук нейкіх кампрамісаў”.

(Радкевіч: ) “Скажыце калі ласка, усе ў Беларусі напярэдадні гэтых слуханьняў чакалі, што на іх будзе выпрацаваная ледзьве не агульная стратэгія Захаду ў дачыньні да Беларусі. Ці можа ўжо іх вынік цяпер, пасьля заканчэньня слуханьняў, акрэсьліць такім аб’ёмным паняцьцем?”

(Лябедзька: ) “Можна сказаць, што гэтыя слуханьні – вялікі ўклад у выпрацоўку агульнай пазыці. Зараз трэба пазыці стыкаваць, бо ўсё ж ёсьць пэўныя разыходжаньні ў гледжаньні Эўропы, афіцыйнага Брусэлю, і ў афіцыйнага Вашынгтона. Я думаю, што будзе нешта сярэдняе паміж тым, што гаварылася сёньня, і тым, што мы маем пасьля слуханьняў у Вене і Страсбургу”.

(Радкевіч: ) “Якія могуць быць практычныя крокі і практычныя вынікі адразу пасьля слуханьняў для сытуацыі ў Беларусі?”

(Лябедзька: ) “Я думаю, што тут трэба глядзець ня толькі з пазыцыяў сёньняшняга дню, але й на пэрпэктыву. Я думаю, што самы галоўны вынік – тое, што мы якраз зараз, са слуханьняў, замацоўваем сваю папярэднюю працу па стварэньні прабеларускага лобі ў Кангрэсе Злучаных Штатаў Амэрыкі. Нам вельмі важна сёньня ў Кангрэсе, у Дзярждэпартамэнце, на ўзроўні парлямэнту і ўраду, мець
па-прабеларуску ськіраваных палітыкаў. Толькі тады, калі мы будзем мець у Вашынгтоне палітыкаў, заражаных вірусам беларускасьці, толькі тады мы можам разьлічваць на сур’ёзную працу з Вашынгтонам і выкарыстоўваць рэсурсы і магчымасьці гэтай краіны.

І пытаньне Беларусі не вычэрпваецца толькі магчымымі парлямэнцкімі выбарамі. Наперадзе ёсьць яшчэ і прэзыдэнцкія выбары, ёсьць складаныя адносіны з Расеяй. І з улікам комплексу гэтых фактараў нам вельмі важна мець людзей, якія будуць трымаць Беларусь у пастаяннай увазе. Калі гэта будзе, дык будуць і практычныя вынікі, будуць і матэрыяльныя рэсурсы, будзе і палітычная ўвагу да Беларусі”.

(Радкевіч: ) “А што гаварылася наконт прызнаньня будучых парлямэнцкіх, прынамсі, выбараў?”

(Лябедзька: ) “Справа ў тым, што якраз пытаньне гэта разглядаецца ў кантэксьце магчымага перамоўнага працэсу. Амэрыканцы ня блытаюць паняцьці “дыялёг” і “перамовы”. Яны сыходзяць з той пазыцыі, якая зафіксаваная ў санкт-пецярбурскй дэклярацыі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ і патрабуюць, каб мы называлі рэчы сваімі імёнамі. Калі гэта перамовы, дык рэальныя перамовы, дзе ёсьць бакі: палітычная апазыцыя і прадстаўнікі Лукашэнкі, дзе ёсьць акрэсьлены пералік пытаньняў, дзе ёсьць фіксацыя вынікаў перамоваў і мэханізмы іх рэалізацыі, а таксма і адказнасьць. Гэта вельмі важна”.

(Радкевіч: ) “А што тычыцца Выбарчага кодэксу? Ці будуць выбары прызнаныя, калі яны адбудуцца паводле ўжо прынятага Выбарчага кодэксу?”

(Лябедзька: ) “Якраз у гэтым пытаньні амэрыканскі бок больш цікавіўся нашымі адносінамі. Яны бяруць падыход беларускай апазыцыі за аснову для выпрацоўкі сваіх адносінаў. Натуральна, што калі гэта будзе адбывацца ў межах сёньняшняга заканадаўства, такія вынікі выбараў зьяўляюцца непрымальнымі для Вашынгтону. І пра гэта даволі выразна было заяўлена сёньня”.

На сувязі ў Вяшынгтоне быў Анатоль Лябедзька. Зь ім гутарылі

Пры ўдзеле Ірыны Курапаткінай зь ім гутарыла

Алена Радкевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG