Калі жонка Васіля Быкава сказала, што атрымлівае віншаваньні з нагоды
былога савецкага сьвята, дык жонка Міхаіла Чыгіра Юлія Чыгір кажа, што
не адзначае 8 Сакавіка ніколі.
(Ю.Чыгір: ) “Наогул, на сёньняшні дзень я не прымаю ад мужа падарункаў”.
(Карэспандэнт: ) “А ён ці стараецца даць?”
(Ю.Чыгір: ) “Ён дае мне супакой, і за гэта яму – дзякуй. Ён здаўна ведае,
што я ня вельмі добра стаўлюся да гэтага сьвята”.
(Карэспандэнт: ) “Спадарыня Юля, які ваш муж?”
(Ю.Чыгір: ) “Ён вельмі скупы на словы, на знакі… Ён вельмі любіць рабіць
знакі ўвагі непрыкметна, без вялікіх эмоцыяў. У пачатку нашага жыцьця мне,
можа, гэта і не падабалася, але цяпер я зразумела, што гэта сапраўдная,
але не намаляваная павага. Нешта ён можа зрабіць нерыкметна, ціха, я магу
не заўважыць іншы раз. Дык цяпер я стала гэта вельмі паважаць і лічу, што
я вельмі шчасьлівая жонка, бо мой муж робіць гэта з душой і ня хоча занадта
гэта дэманстраваць”.
(Карэспандэнт: ) “Што вас найбольш уражвае ў мужы?”
(Ю.Чыгір: ) “Яго мужнасьць. Я і раней лічыла, што ён моцны духам, не
стараецца паказваць сваё нутро. Мяне гэта ўражвае і я гэтым ганаруся”.
Гутарыла
Вольга Караткевіч
Самае папулярнае
1