(эфір 29 лютага)
Вярхоўны Cуд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб скасаваньні Беларускае сялянскае партыі. Беларуская сялянская партыя – адна са старэйшых палітычных партыяў краіны. Яна была ўтвораная ў 1991 годзе і ў адпаведнасьці з заканадаўствам прайшла перарэгістрацыю ў 95-м. Летась Рада Беларускае сялянскае партыі вырашыла не выконваць прэзыдэнцкі дэкрэт № 2 пра абавязковую перарэгістрацыю палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў. Пасьля сканчэньня тэрміну, адведзенага на гэтую кампанію дэкрэтам, Міністэрства юстыцыі падало зыск у Вярхоўны суд аб скасаваньні партыі. Сёньня зыск быў задаволены. Старшыня Беларускае Сялянскае партыі Яўген Лугін паведаміў “Радыё Свабода”: (Лугін: ) “Сёньня на паседжаньні Вярхоўнага Суда я выступіў з хадайніцтвам, каб Вярхоўны Суд зьвярнуўся да Канстытуцыйнага, і той даў прававую ацэнку гэтаму дэкрэту. У рэшце рэшт, Канстытуцыйны суд да гэтага часу гэтую праблему ня вырашаў. Але Вярхоўны Суд неяк замяў гэтае пытаньне: і не адхіліў маё хадайніцтва, і не прыняў яго. Што будзе далей? Я хочу адназначна заявіць і беларускаму грамадзтву, і дзеючым цяпер уладам, што скасаваньне Сялянскай партыі не азначае, што яны прыпыніць сваю дзейнасьць. Сялянская партыя была, ёсьць і будзе. Але каб пазбавіць яе перасьледу ад уладаў, каб неяк не падстаўляць нашых людзей, Цэнтральная Рады БСП 30 студзеня прыняла рашэньне, што члены Беларускай Сялянскай партыі аб’яўляюць сябе сябрамі грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” і дзейнічаюць у гэтай грамадзкай арганізацыі. Такім чынам, фактычна, гэтае рашэньне Вярхоўнага суда – халасты стрэл, яны нічога гэтым не дасягаюць. Я павінен адзначыць, што ўжо за гэты прамежак часу, калі вось гэты працэс перарэгістрацыі пачаўся, разгляды ўсіх гэтых справаў, я пабываў у многіх раёнах Беларусі, і многія грамадзяне напісалі заявы на ўступленьне ў Беларускую Сялянскую Партыю, утвараліся арганізацыі. Мы будзем так дзейнічаць і далей”. Паведаміў Яўген Лугін, старшыня БСП. Любоў Лунёва, Менск