Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Водгукі футбольнага чэмпіянату Эўра2000. Як паказвае рэакцыя чэхаў, спартыўныя падзеі маюць беспасярэдні ўплыў ня толькі на патрыятычныя пачуцьці, але і на больш шырокія палітычныя настроі…

Пасьля вырашальнага пэнальці у нядзельным матчы Чэскай Рэспублікі з Галяндыяй распачаліся міжнародныя дэбаты пра справядлівасьць рашэньня італьянскага судзьдзі. Як піша сёньня чэская газэта “Лідове навіны”, нават галяндзскі прынц і галяндзкі прэм”ер не змаглі зразумець рашэньня Пэруджы Каліны, які прысудзіў перамогу камандзе гэтай краіны.

Чэскія футбольныя экспэрты мяркуюць, што ў гэтым выпадку ня йдзе толькі пра памылку судзьдзі. У футболе мае занадта вялікае значэньне, якія краіны належаць да супэрдзяржаваў. “Галяндыя, Італія, Нямеччына, Францыі ці Гішпанія належаць да гэтай катэгорыі, а паводле гэтага й сьвісьцяць судзьдзі,” – піша газэта “Лідове навіны. – З эканамічных прычынаў, напрыклад, моцныя дзяржавы не зацікаўленыя ў сустрэчы ў паўфінале Чэхіі і Турэччыны.

У нядзелю на чэскім Інтэрнэце пачало шырыцца пасланьне, якое заклікае байкатаваць італьянскую піцу, макароны і нават італьянскую опэру.

А вось якую выснову робіць рэдактар сур’ёзнага тыднёвіка “Рэспэкт” Іржы Пэняс: “Вечарам у нядзелю за некалькі мінут я перажыў мэтамарфозу з нацыянальна спакойнага і індыфэрэнтнага пра-эўрапейца да патрыятычнага ўзбуджанага эўра-скептыка… Калі б сёньня праводзіўся рэфэрэндум пра уваход у Эўразьвяз, я галасаваў бы супраць. Калі там будуць такія судзьдзі, як Каліна, у такую Эўропу не хачу. Лепш сьмерць на мяжы”.

Падрыхтавала Алена Ціхановіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG