Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэкін ахапіла смуга


Густы смог ахутаў Пекін і іншыя гарады на поўначы краіны.

Дзяржаўныя СМІ Кітая заклікалі ўрад сумленна паведамляць пра ўзровень забруджанасьці паветра.

Газэта Global Times запатрабавала ад ўраду апублікаваць факты і не хаваць зьвестак пра маштаб праблемы. У сваю чаргу, звычайныя кітайцы выказваюць сваю незадаволенасьць у сацсетках.

Ўтрыманьне шкодных рэчываў у паветры ў Пекіне дасягнула небясьпечнага ўзроўню, на шмат разоў перавышае ліміты, устаноўленыя Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Многія жыхары гораду давяраюцца тым ацэнкам забруджанасьці паветра, якія публікуе амэрыканскае пасольства, бо лічаць іх больш дакладнымі, чым афіцыйныя зьвесткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG