Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: новы закон спрыяе справядлівасьці


Барак Абама разам зь віцэ-прэзыдэнтам Джо Байдэнам пасьля прыняцьця законапраекту Палатай прадстаўнікоў.
Барак Абама разам зь віцэ-прэзыдэнтам Джо Байдэнам пасьля прыняцьця законапраекту Палатай прадстаўнікоў.

Чакаецца, што прэзыдэнт ЗША барак Абама ў хуткім часе падпіша законапраект аб абмежаваньні бюджэтнага дэфіцыту ЗША на наступныя 10 гадоў, які павінен прадухіліць абвал краіны з гэтак званай «фіскальнай стромы».

У аўторак гэты законапраект ухваліла Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, а напярэдадні – Сэнат.

Паводле новага законапраекту будуць павялічаныя падаткі для найбольш багатых амэрыканцаў, якія складаюць прыблізна 2 працэнты насельніцтва ЗША. Паводле Абамы, гэты крок зробіць амэрыканскую падатковую сыстэму больш справядлівай.

У апошнія гадзіны 2012 году прэзыдэнцкая адміністрацыі ЗША і лідэры апазыцыйнай партыі Рэспубліканцаў у Кангрэсе дамовіліся працягнуць падатковыя льготы, прыняты падчас прэзыдэнцтва Джорджа Буша-малодшага для сем’яў, якія зарабляюць менш за 450 тысяч даляраў на год, а таксама адкласьці заплянаваныя скарачэньні бюджэтных выдаткаў, у тым ліку на вайсковыя мэты. Гэтыя скарачэньні меліся скласьці 24 мільярды даляраў цягам наступных двух месяцаў.

Дамова мае даць час прадстаўнікам Белага Дому і Кангрэсу, каб працягнуць перамовы аб тым, як абмежаваць урадавыя выдаткі і ўзяць пад кантроль дэфіцыт бюджэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG