Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея. Колькасьць ахвяраў авіякатастрофы расьце


Самалёт Ту-204, які належыць расейскай авіякампаніі Red Wings, у суботу ўвечары зьдзейсьніў аварыйную пасадку ў маскоўскім аэрапорце «Внуково». На гэты час вядома пра пяцёх загінулых.

Раней паведамлялася пра тое, што два чалавекі загінулі на месцы здарэньня, трэцюю жанчыну пасьпелі даставіць у бальніцу, аднак выратаваць не змаглі, пазьней у шпіталі памерла сьцюардэса.На борце самалёта знаходзіўся толькі экіпаж з васьмі асобаў, адзін з яго членаў застаўся жывы.

Самалёт, што ляцеў з Чэхіі, прабіўшы агароджу ўзьлётна-пасадачнай паласы, выкаціўся за яе межы i загарэўся. Кабіна самалёта адвалілася ад фюзеляжа i павалілася на абочыны Кіеўскай шашы.


У апошнія месяцы адбыліся дзьве аналягічныя падзеі з самалётамі авіякампаніі Red Wings. Прычына катастрофы пакуль невядомая.


Red Wings зьяўляецца чартэрным перавозчыкам, яго парк складаецца з васьмі самалётаў Ту-204. Уладальнікам кампаніі зьяўляецца «Нацыянальная рэзервовая карпарацыя» расейскага алігарха Аляксандра Лебедзева.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG