Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 31 сьнежня: Апошні дзень 2012 году; апошні выхад «Ужо сёньня»


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е

Суцэльная воблачнасьць, мокры сьнег. Тэмпэратура: 0 – +2.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

Пераднавагодняя і навагодняя фэерыя.

У Менску, сярод іншага: забег Дзедаў Марозаў ад Нацыянальнай бібліятэкі да Кастрычніцкай плошчы; адмысловая навагодняя праграма на пляцоўцы перад Палацам спорту; адмысловая навагодняя праграма на пляцоўцы перад Нацыянальнай бібліятэкай; сьветлавое шоў і фэервэрк на хмарачосе «Ветразь».
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1918 – бальшавіцкае кіраўніцтва Беларусі, якое базавалася ў Смаленску, у ноч на 31 сьнежня абвясьціла аб стварэньні БССР. Праз тыдзень сталіца БССР была перанесеная з Смаленску ў Менск, а Смаленшчына разам зь Віцебшчынай, Магілёўшчынай і Гомельшчынай былі адлучаныя ад Беларусі і далучаныя да РСФСР.

1991 – фармальна перасталі існаваць усе інстытуцыі СССР.

1992 – беларускія вайскоўцы, памежнікі і супрацоўнікі КДБ склалі прысягу на вернасьць Беларусі. Гэтым актам завяршылася юрыдычнае афармленьне ўласных Узброеных Сіл і органаў дзяржбясьпекі.

1994 – штурм Грознага расейскімі войскамі дае пачатак «Першай чачэнскай вайне».

1999 – Барыс Ельцын добраахвотна прыпыніў выкананьне паўнамоцтваў прэзыдэнта Расеі і перадаў іх тагачаснаму прэм’ер-міністру Расеі Ўладзімеру Пуціну.

У гэты дзень нарадзіліся:

1869 – Анры Матыс, французскі мастак і скульптар.

1985 – Аляксандра Герасіменя, беларуская плыўчыха, двухразовая сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў у Лёндане.

У гэты дзень памерлі:

1655 – Януш Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1992 – Зьвіяд Гамасахурдзія, грузінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, першы прэзыдэнт Грузіі (1991-1992).
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Мне ня хочацца думаць аб тым, што Беларусь вядзе адлік ад 1917 года, і ганарыцца тым, што мы чэмпіёны сьвету па колькасьці вуліц Леніна, Маркса, Энгельса і яшчэ Бог ведае каго, хто ў нас зроду ня быў. У нашай гісторыі ёсьць нямала слаўных дат, і давайце ня будзем забываць, што ў свой час ВКЛ было адной з самых уплывовых дзяржаваў Эўропы».

Аляксандра Герасіменя
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG