Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шмакаў параўнаў Беларусь з М’янмай


Міхаіл Шмакаў
Міхаіл Шмакаў

Лідар прафсаюзаў Расеі зьвярнуўся да Лукашэнкі з заклікам скасаваць дэкрэт нумар 9 аб «прыгонным праве» ў дрэваапрацоўцы.

У лісьце беларускаму кіраўніку ад імя 89 прафсаюзных цэнтраў з 55 краін Эўропы Міхаіл Шмакаў заклікаў улады Беларусі скасаваць Дэкрэт № 9, згодна зь якім працоўным забараняецца звальняцца з прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны да канца мадэрнізацыі.

Ліст публікуе сайт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Міхаіл Шмакаў, старшыня Фэдэрацыі незалежных прафсаюзаў Расеі, які адначасова зьяўляецца прэзыдэнтам Усеэўрапейскай рэгіянальнай рады Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў піша Лукашэнку:

«Сутнасьць дэкрэта заключаецца ў тым, што людзей прымушаюць працаваць шляхам гвалту і палачнай дысцыпліны. Чалавецтва даўно мінула стадыю рабаўласьніцтва і прыгону. Гісторыя паказала, што такая праца зусім неэфэктыўная. Вымушаны са шкадаваньнем адзначыць, што ўмовы дэкрэта шмат у чым нагадваюць дзеяньні ўладаў М’янмы, якія падпалі пад рэзкую крытыку Міжнароднай арганізацыі працы і ўсёй сусьветнай супольнасьці, што прывяло да ўвядзеньня санкцый».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG