Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Калядаў ды юбілею Дыкенса выйшаў пераклад «Каляднага харалу»


На беларускую мову аповесьць, што выйшла электроннай кнігай у выдавецтве Зьмітра Коласа, пераклала Ганна Янкута. Ёй дапамагалі Антон Францішак Брыль ды Кацярына Маціеўская.

«Калядны харал» — першая калядная аповесьць, напісаная Чарлзам Дыкенсам, ды ўвогуле першая ў сьвеце гатычная калядная аповесьць, якая запачаткавала цэлы жанар, што дагэтуль ня страчвае папулярнасьці.

Ня страчвае папулярнасіці і сам «Калядны харал» — у Вялікабрытаніі гэтая кніга ўвесь час дадрукоўваецца і ніколі не зьнікае з кнігарняў, асаблівы попыт маючы, безумоўна, у перадкалядны час. Імя «Скрудж» даўно ўвайшло ў ангельскія слоўнікі як сынонім да слова «скнара», а любімы выраз галоўнага героя «Цьху, шахрайства!» даў, напрыклад, назву гатунку піва.

Напісаны з мэтай прыцягнуць увагу да вострых сацыяльных праблемаў, «Калядны харал» зрабіўся адной з самых дасьціпных у ангельскай літаратуры кніг для чытачоў усіх узростаў, такім самым сымбалем зімовых сьвятаў, як вастраліст, смажаная гуска ды калядны пудынг.

Сёлета сьвяткуецца 200-годзьдзе клясыка ангельскай літаратуры Чарлза Дыкенса.

Твор даступны для пампаваньня ў двух фарматах, прызначаных для электронных чыталак: epub і mobi.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG