Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аголеная літаратура ў кнігарні «Логвінаў»


Увечары 18 сьнежня ў кнігарні «Логвінаў» адбудзецца публічная дыскусія «Цялеснасьць і тэкст». Сустрэча праходзіць у межах сэрыі літаратурна-гендэрных праектаў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Выбар тэмы дыскусіі арганізатары так патлумачылі: «Цялеснасьць — тое, што зададзенае нам ад пачатку, тое, што абумоўлівае, абмяжоўвае і „ажыцьцяўляе“ наша быцьцё. Тэкст у самым шырокім сэнсе слова ёсьць інструмэнтам асэнсаваньня гэтага самага быцьця. Пра ўзаемасувязі фэномэнаў цела і тэксту пойдзе гаворка падчас прапанаванай дыскусіі».

У прыватнасьці, мяркуецца абмеркаваць, наколькі цялеснасьць паддаецца і супраціўляецца вэрбалізацыі ў тэксьце. Увага прысутных будзе зьвернутая да такіх ключавых момантаў праяўленьня цялеснасьці, як боль ды сэксуальнасьць, а таксама да праблематыкі мужчынскага і жаночага цела ў кантэксьце тэксту. Мяркуецца пагаварыць і пра тое, якія функцыі выконвае тэкст у сувязі з цялеснасьцю: ці ён адлюстроўвае досьвед цялеснасьці ці, можа, фармуе яго, калі тэкст робіцца працягам уласнага цела і дае магчымасьць прайграваць дадатковыя зьвязаныя з цялеснасьцю сцэнарыі, як асэнсаваньне цялеснасьці ў тэксьце ўплывае на перажываньне гэтай самай цялеснасьці.

Дыскусія пра аголеную літаратуру ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасьці, 37А) пачнецца а 18:30.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG