Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Шарова і Дон Джавані ў кнігарні «Логвінаў»


Юлія Шарова
Юлія Шарова

Увечары 17 сьнежня адбудзецца прэзэнтацыя дэбютнай электроннай кнігі Юліі Шаровай, раману «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік».

Гэты раман мусіў зьявіцца з друку яшчэ сем гадоў таму. Маладая літаратарка прадставіла ягоны рукапіс на конкурс, які Беларускі ПЭН-цэнтар ладзіў да 75-годзьдзя Ўладзіміра Караткевіча. Праўда, тады яна схавалася за псэўданімам Алесь Жураўскі. Твор быў заўважаны журы і ўвайшоў у лік пераможцаў конкурсу.

Старшыня журы Андрэй Хадановіч тады шчодра пахваліў раман.

«Гэта лёгкі, чытэльны раман пра сучаснасьць, раман пра каханьне, раман постмадэрнісцкі, раман, якога, уласна кажучы, усе чакалі. У яго, можа быць, шмат недахопаў, але ён будзе запатрабаваны… І хочацца спадзявацца, што ён будзе выдадзены асобнай кнігай».

Падзеі кнігі, жанр якой аўтар вызначае як “DRAMMA GIOCOSO у двух актах” (так азначаецца жанр камічнай опэры), адбываюцца ў Расеі. Галоўны герой — беларус, які працуе ў Расеі.

Асобнай кнігай у папяровым фармаце «Don Giovanni» так да сёньня й ня выйшаў. Аўтарка за гэты час істотна перапрацавала яго ды выпусьціла ў сьвет у электронным варыянце. Ужо пад сапраўдным імем.

Дэбютная кніга Юліі Шаровай значыцца ў агульным сьпісе прэтэндэнтаў на прэмію імя Ежы Гедройца. Пачатак прэзэнтацыі «Donа Giovanni» а 20-й гадзіне ў кнігарні «Логвінаў» (праспэкт Незалежнасьцi, 37а).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG