Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцаў заклікалі падтрымаць палітвязьняў


У Горадні можна ўбачыць улёткі пра тое, што ў гарадзкой турме трымаюць двух палітзьняволеных — Мікалая Аўтуховіча і Зьмітра Дашкевіча.

Улётка пачынаецца з паведамленьня: «Паважаныя гарадзенцы! У засьценках гарадзенскай турмы № 1 адбываюць свае незаслужаныя і надуманыя рэжымам тэрміны пазбаўленьня волі двое з чатырнаццаці палітычных зьняволеных: Мікалай Аўтуховіч і Зьміцер Дашкевіч. Ім вельмі патрэбная падтрымка лістамі і тэлеграмамі... Дзякуй вам!» Подпіс: «За свабодную Беларусь», Горадня".

Ва ўлётцы таксама гаворыцца пра саміх зьняволеных і пра рэпрэсіі ўладаў супраць іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG