Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да прыезду Лукашэнкі ў Віцебску зьнішчаюць агарод


Фота і відэа — «Народныя навіны Віцебска»
Фота і відэа — «Народныя навіны Віцебска»

У Віцебску ў мікрараёне Зялёны гарадок у чаканьні прыезду Аляксандра Лукашэнкі зносяць парнікі, косяць ў сьнезе пустазельле і кладуць асфальт падчас сьнегападу.

Як паведамляюць «Народныя навіны Вітебска», абвесткі адміністрацыі ЖЭУ-8 з заклікам дэмантаваць парнікі, альтанкі, лавачкі, агароджы ды іншыя канструкцыі, зьявіліся ў Зялёным гарадку позна ўвечары 6 сьнежня. А ўжо раніцай 7 сьнежня супрацоўнікі ЖЭУ-8 зламалі і спалілі агароджу, некалі пастаўленую мясцовымі жыхарамі.

Агарод, які цяпер зьнішчаюць, існаваў ад савецкіх часоў, калі ў тым раёне месьцілася вайсковая частка.

Мікрараён Зялёны гарадок месьціцца па іншы бок той самай шашы зь Менску, каля якой знаходіцца і вёска Паўловічы, спаленая на пачатку месяца.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG