Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенская чыгунка ня ведае, ці скасуюць цягнікі на Беласток


Ад 9 сьнежня мяняецца расклад цягнікоў паміж Горадняй і Беластокам, паведамілі на Гарадзенскім чыгуначным вакзале.

Цягнікі, якія сёньня адыходзяць у 5.27 і ў 12.25, будуць адпраўляцца ў 6.50 і ў 17.43. Абодва належаць Польскай чыгунцы, якая заўсёды ў сьнежні ўносіць зьмены ў расклад, паведамілі на вакзале.

Што датычыць магчымага скасаваньня ў наступным годзе рэйсу да Беластоку ў мэтах змаганьня з кантрабандыстамі, аб гэтым зьвестак гарадзенскія чыгуначнікі ня маюць.

Раней у польскіх СМІ зьявілася інфармацыя пра тое, што беластоцкія ўлады занепакоеныя тым, што пасажыры псуюць цягнікі, хаваючы ў вагонах кантрабандны тавар.

Пазьней частцы цягнікоў працягнулі маршрут — да Беластоку, а ў апошні час былі пакінутыя дзеля эканоміі толькі два рэйсы: Беласток-Горадня цераз Кузьніцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG