Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан заклікала вызваліць беларускіх палітвязьняў


Хілары Клінтан
Хілары Клінтан

Хілары Клінтан раскрытыкавала паводзіны ўладаў Украіны і Беларусі і пахваліла выбары ў Грузіі.

29 лістапада яна выступіла з прамовай у інстытуце Брукінгса, прысьвечанай дачыненьням Амэрыкі і Эўропы, паведамляе «РИА Новости».

«Кастрычніцкія выбары ва Ўкраіне былі крокам назад у дэмакратычным разьвіцьці краіны, і мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя выпадкамі выбарчага правасудзьдзя над лідэрамі апазыцыі.

У Беларусі ўлады працягваюць сыстэматычна парушаць правы чалавека, так што мы працягваем заклікаць да вызваленьня палітычных вязьняў і падтрымліваць тых адважных актывістаў, якія адстойваюць правы народа Беларусі», — заявіла дзяржсакратар.

Яна таксама паведаміла, што ЗША «віталі выбары ў Грузіі і першы выпадак мірнай перадачы ўлады ў гісторыі гэтай краіны».

«Мы працягваем заклікаць новы ўрад прадэманстраваць сваё імкненьне да дэмакратыі, празрыстасьці і вяршэнства закона», — адзначыла яна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG