Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пажары людзі гінулі не ад агню, а ад падзеньня з вышыні


У Бангладэш згарэла швэйная фабрыка. Пажар адбыўся ў суботу ўвечары на першым паверсе дзевяціпавярховага будынку фабрыкі ў індустрыйным раёне Ашулия ў прадмесьці сталіцы краіны Дакі. Паводле апошніх зьвестак загінуў 121 чалавек, і, як лічаць улады, колькасьць ахвяр можа яшчэ павялічыцца. Прычыны пажару невядомыя.

Полымя хутка ахапіла будынак, змушаючы людзей скокаць з вокнаў, каб выратавацца ад агню. Пажарнікам спатрэбілася амаль пяць гадзін, каб цалкам патушыць агонь.

Паводле прадстаўніка паліцыі, большасць загінулых сталі ахвярамі не агню, а падзеньня зь вялікай вышыні, калі людзі выскоквалі з вокнаў ахопленага полымем будынку.

Цяпер на месцы трагедыі працуюць ратавальнікі.

Бангладэш – адна з краін, дзе шыюць вопратку сусьветных брэндаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG