Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія грошы друкуюць там, дзе і гватэмальскія


Аркадзій Ткачук, кіраўнік расейскага «Гознаку», паведаміў «Российской газете», што ягонае прадпрыемства друкуе грошы ня толькі для Расеі, але і для такіх краінаў як Лібан, Лаос, Малайзія, Гватэмала, Беларусь і іншыя.

Ткачук дадаў, што Расея таксама друкавала грошы для Сырыі, якая раней замаўляла выраб сваёй валюты ў Аўстрыі, але з прычыны заяўленай Эўразьвязам блякады аўстрыйская кампанія адмовілася ад чарговых замоваў.

Паводле Ткачука, з эканамічнага гледзішча наладжваць уласны выраб банкнотаў мае сэнс толькі для краінаў, у якіх пражывае прынамсі 40 мільёнаў чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG