Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адгароджваецца ад маскоўскай сьвіной чумы


Беларусь з 23 лістапада ўводзіць абмежаваньні на ўвоз сьвініны з Маскоўскай вобласьці Расеі і з Латвіі.

Пра гэта паведаміла БЕЛТА са спасылкай на Дэпартамэнт вэтэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Беларусі.

Прычына ў тым, што ў Маскоўскай вобласьці зафіксаваная ўспышка асабліва небясьпечнага захворваньня — афрыканскай чумы сьвіней. Эпіцэнтар выяўленага захворваньня — Клінскі раён Маскоўскай вобласьці.

У сувязі з гэтым Дэпартамэнт з 23 лістапада ўводзіць часовыя абмежаваньні на ўвоз у Беларусь з Маскоўскай вобласьці жывых сьвіней, сьвініны, у тым ліку ад дзікоў, і прадуктаў перапрацоўкі мяса, скураной, шчаціньня, паляўнічых трафеяў, кармоў і кармавых дабавак расьліннага і жывёльнага паходжаньня.

З 23 лістапада адмяняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз на тэрыторыю Беларусі з Маскоўскай вобласьці вышэйзгаданых тавараў.

З 23 лістапада Беларусь таксама абмяжоўвае ўвоз сьвініны з Латвіі. На тэрыторыі Латвіі зарэгістраваны выпадак захворваньня адчувальных відаў жывёл клясычнай чумой сьвіней у дзікай фаўне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG