Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 лістапада: Прэзэнтацыя перакладной кнігі Міленкі Ергавіча і выступ «Garbage» у Менску


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е

Удзень пераменная воблачнасьць, тэмпэратура: +5-+7.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

У кнігарні «логвінаЎ» у Менску адбудзецца прэзэнтацыі кнігі прозы басьнійска-харвацкага пісьменьніка Міленкі Ергавіча «Іншала, Мадона, іншала» ў перакладзе Сяргея Шупы. Вядучая — Юлія Цімафеева. Пачатак у 19.00.

Сольны канцэрт гурта «ВЕРАСЕНЬ» (інтэлектуальны рок). Клуб «Салтайм» (Менск, пр. Незалежнасьці, 131/1). Пачатак у 19.00.

У Палацы спорту ў Менску выступіць гурт «Garbage». Пачатак у 20.00.

У Кіеве ўзнаўляецца суд над былым прэм’ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа.

1947 — у Савецкім Саюзе Міхаіл Калашнікаў прадставіў сваю мадэль аўтамата АК-47, які два гады пазьней быў прыняты на ўзбраеньне Савецкай арміі і стаў самым вядомым аўтаматам на сьвеце.

У гэты дзень нарадзіліся

1836 — Яраслаў Дамброўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году, які па дарозе на катаргу ў Сыбір здолеў уцячы, апынуўся ў Парыжы, стаў генэралам Парыскай камуны і загінуў у баі з вэрсальцамі.

1850 — ангельскі пісьменьнік Робэрт Стывэнсан, які напісаў вядомы ўсім са школьных гадоў раман «Востраў скарбаў».

У гэты дзень памерлі:

1593 — Сымон Будны, асьветнік, пісьменьнік, грамадзкі і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1943 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі паэт і выдавец.

1989 — Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец і пісьменьнік.

2007 — Цімох Вострыкаў, дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Сьвет ведае: ні войны, ні землетрасеньні, ніякая прапаганда ці забарона ніколі не сатруць з памяці чалавецтва засьведчанай у легендзе здрады настаўніку: вучань пакляўся, што ня здрадзіць настаўніку, — а прадаў настаўніка. Прадаў за трыццаць срэбранікаў. Прадаў, а сам навекі ажаніўся з асінаю, павесіўся на ёй. Навекі стаў сымбалем нявернасьці, здрады, прадажніцтва, нялюдзкасьці. На асіне, ненавіснай людзям, заўсёды трымціць ліст. Чалавецтва, чалавечнасьць далі вечную ацэнку, вынесьлі вечную недаравальнасьць, вечны прысуд на ганьбаваньне таго, хто здрадзіў настаўніку».

Фёдар Янкоўскі


ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Штучная кома за іншадумства
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG