Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 лістапада: юбілей аўтара музыкі гімну БССР


Моталь. Выстава мясцовага фатографа
Моталь. Выстава мясцовага фатографа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

У Беларусі пахмурна, ападкі, тэмпэратура да 8 градусаў цяпла.

У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

Моталь (Берасьцейская вобласьць) – цырымонія Памяці з нагоды 60-х угодкаў з дня сьмерці першага прэзыдэнта Ізраіля Хайма Вэйцмана, арганізаваная амбасадай Ізраілю ў Беларусі. Пачатак а 12-й у доме, дзе нарадзіўся Вэйцман.

Астана (Казахстан) – пачатак двухдзённага візыту прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча.

Прага (Чэхія) – Парлямэнцкая Асамблея НАТА.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

Усясьветны дзень супраць фашызму і антысэмітызму.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1938 – нямецкія нацысты ўчынілі габрэйскі пагром («Крышталёвая ноч»).

1941 – нацысты расстралялі паўтары тысячы габрэяў у беларускім мястэчку Мір.

1953 – Камбоджа здабыла незалежнасьць.

1989 – пачаўся дэмантаж Бэрлінскае сьцяны.

1991 – Джахар Дудаеў абраны першым прэзыдэнтам Чачэніі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1789 – Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геоляг.

1818 – Іван Тургенеў, расейскі пісьменьнік.

1922 – Нестар Сакалоўскі, беларускі кампазытар, аўтар музыкі гімну БССР.

У гэты дзень памёрлі:

1737 – Вінцэнт Пётар Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1918 – Гіём Апалінэр, францускі паэт.

1941 – Генрых Глябовіч, беларускі рэлігійны дзяяч.

1952 – Хаім Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю.

1970 – Шарль дэ Голь, выбітны францускі дзяржаўны і вайсковы дзяяч, лідэр францускага супраціву ў часы Другой сусьветнай вайны, прэзыдэнт Францыі (1959-1969).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Час ад часу няблага рабіць паўзу ў сваім імкненьні да шчасьця і проста быць шчасьлівым.
Гіём Апалінэр

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Андрэя Саньнікава трымаюць у адзіночцы

«Свабода» высылае кнігі для асуджаных

Той, хто любіць. Той, хто ненавідзіць
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG