Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Ахвярамі «Сэндзі» сталі як меней 13 чалавек


http://www.svaboda.org/flashembed.aspx?t=phg&id=24754922&w=640&h=458&skin=embeded

Ахвярамі ўрагану «Сэндзі» сталі пяцёра жыхароў Нью-Ёрку. Таксама сярод загіблых — жыхары гораду Нью-Джэрсі, штатаў Мэрыленд, Пэнсыльванія, Канэктыкут, а таксама жыхарка канадскага горада Таронта. Часьцей за ўсё людзі гінуць, бо на іх падаюць дрэвы, дарожныя знакі, рэкламныя шчыты.

У момант калі «Сэндзі» дасягнуў усходняга ўзьбярэжжа ЗША, сіла ветру дасягала 135 кілямэтраў на гадзіну.

Асноўны ўдар урагану прыпаў на штаты Нью-Джэрсі і Нью-Ёрк.

Без электрычнасьці на тэрыторыі ЗША застаюцца болей за 5,5 млн чалавек.

Улады дзесяці штатаў эвакуявалі болей за 1 мільён чалавек.

У Нью-Ёрку ўзровень вады ў адным з раёнаў горада падняўся амаль на чатыры метры, затопленымі апынуліся тунэлі мэтро.

ЗША: Ахвярамі «Сэндзі» сталі як меней 16 чалавек
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:28 0:00
Наўпроставы лінк


Абама: ліквідацыя наступстваў «Сэндзі» зойме працяглы час

Ліквідацыя наступстваў урагану «Сэндзі» можа заняць досыць працяглы час, заявіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

«Транспарт будзе працаваць зь перабоямі досыць доўгі час. Будзе шмат паваленых дрэў, шмат затапленьняў. Вялікай праблемай застанецца аднаўленьне энергазабесьпячэньня — мы не зможам пачаць аднаўляць яго, пакуль не сьцiхне моцны вецер, а на гэта можа спатрэбіцца некалькі дзён», — сказаў Абама ў адмысловым звароце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG