Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ва Ўкраіне: у Вярхоўную раду праходзяць 5 партыяў


Партыя рэгіёнаў пасьля падліку 30% пратаколаў на выбарах ва ўкраінскую Вярхоўную раду па партыйных сьпісах перамагае з 36,61% галасоў.

«Бацькаўшчына» набірае 21,02%, трэцяе месца ў Кампартыі (15,28%). На чацьвёртым месцы — партыя «УДАР» баксёра Віталя Клічко з 12,64%, на пятым — партыя «Свабоды» (7,58%).

Пра гэта сьведчаць дадзеныя, якія паступаюць у прэсавы цэнтар Цэнтрвыбаркаму Ўкраіны.

На раніцу падліковыя камісіі апрацавалі больш за 5 мільёнаў бюлетэняў.

Яўка выбарцаў склала 57,99%.

Выбары ў парлямэнт Украіны прайшлі ў нядзелю, 28 кастрычніка.

На пяцігадовы тэрмін будуць абраныя 450 парлямэнтарыяў, палова зь якіх выбіраецца па прапарцыйнай сыстэме, а палова — па мажарытарным акругах.

У аднамандатных акругах перамагае кандыдат, які набраў простую большасьць галасоў, а ў выпадку аднолькавых вынікаў сярод лідэраў праводзіцца другі тур.

Камэнтары аналітыкаў — пазьней на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG