Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Казладуй»: аварыя на АЭС у Баўгарыі


У Баўгарыі спыненая праца шостага рэактара атамнай электрастанцыі «Казладуй». Як паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на мясцовыя СМІ, аварыя адбылася ў электроннай сыстэме кіраваньня турбагенэратара энэргаблёка.

Супрацоўнікі прадпрыемства паспрабавалі перавесьці турбагенэратар у ручны рэжым кіраваньня, аднак пры гэтым спрацавала аварыйная сыстэма прыпынку рэактара.

Паведамляецца, што ўцечкі радыяцыі не адбылося, радыяцыйны фон вакол АЭС застаецца ў норме.

Пасьля ліквідацыі прычыны здарэньня шосты рэактар зноў будзе ўключаны.

Тры дні таму на рэактары завяршыліся плянавыя рамонтныя работы, якія былі пачатыя яшчэ ў сярэдзіне верасьня. Адна з найбуйнейшых ва ўсходняй Эўропе АЭС «Казладуй» была пабудаваная пры актыўным удзеле СССР і ўведзеная ў строй у 1974 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG