Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 гадоў трагедыі на Дуброўцы


Выратавальная апэрацыя, арганізаваная расейскімі ўладамі з прымяненнем газу, склад якога засакрэчаны, абярнулася гібеллю 130 закладнікаў.

У сьнежні 2011 году Эўрапейскі суд па правах чалавека, разгледзеўшы калектыўную скаргу пацярпелых у выніку тэракту на Дуброўцы, прызнаў, што расейскія ўлады парушылі права заяўнікаў на жыцьцё. Акрамя прызначэньня грашовых кампэнсацый, Страсбур абавязаў Расею аб'ектыўна расьсьледаваць абставіны правядзеньня апэрацыі па вызваленьні закладнікаў, падчас якой загінулі людзі.



Тэрарыстычны акт на Дуброўцы, таксама называны «Норд-Ост» - тэрарыстычная акцыя ў Маскве, якая доўжылася з 23 па 26 кастрычніка 2002 года, у якой група ўзброеных баевікоў на чале з Маўсарам Бараевым захапіла і ўтрымлівала закладнікаў зь ліку гледачоў мюзіклу «Норд-Ост » у будынку Дома культуры ААТ« Маскоўскі падшыпнік ».

Баевікі былі ўзброеныя агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі прыладамі. Агульная колькасьць захопленых закладнікаў склала 916 чалавек. Мэтай тэрарыстычнай акцыі быў ціск на органы ўлады Расейскай Фэдэрацыі ў справе рашэньня аб вывадзе расейскіх войскаў з тэрыторыі Чачэнскай Рэспублікі.

У выніку апэрацыі па вызваленьні закладнікаў былі ліквідаваныя ўсе тэрарысты і вызвалена большасьць закладнікаў. Аднак пры гэтым, паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 130 чалавек з ліку закладнікаў (паводле інфармацыі грамадзкай арганізацыі «Норд-Ост», 174 чалавекі).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG