Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч ў Маскве зноў абмяркоўвае цану на газ


Сёньня ў расейскай сталіцы пройдуць перамовы паміж прэзыдэнтамі Расеі і Ўкраіны Ўладзімерам Пуціным і Віктарам Януковічам. Паводле прэсавай службы Крамля сярод тэмаў перамоваў — узаемадзеяньне ў галіне энэргетыкі, транспарту і касьмічных тэхналёгій.

Адна з найбольш вострых праблемаў у двухбаковых адносінах — цана на расейскі газ для Ўкраіны. Кіеў імкнецца перагледзіць газавае пагадненьне 2009 году. Былая прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка, якая заключыла гэтае пагадненьне, у 2011 годзе была асуджаная за яго на 7 гадоў турмы — па абвінавачваньні ў перавышэньні паўнамоцтваў і нанясеньні эканамічнай шкоды краіне.

Раней кіраўнік ураду Ўкраіны Мікалай Азараў паведаміў, што цана на расейскі газ для Ўкраіны магла б быць зьніжаная на 60%, калі б Ўкраіна ўступіла ў Мытны саюз Беларусі, Казахстану і Расеі. Сёньня Кіеў плаціць Маскве прыкладна 420 даляраў за кожную тысячу кубамэтраў газу. Тады як для Беларусі ў 2012 годзе цана расейскага газу была 165 даляраў за тысячу кубамэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG