Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: Іванішвілі стаў грузінам

абноўлена

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі вярнуў грамадзянства мільярдэру Бідзіне Іванішвілі, які зьяўляецца лідэрам кааліцыі «Грузінская мара», што перамагла на парлямэнцкіх выбарах 1 кастрычніка.

Іванішвілі, як чакаецца, неўзабаве зойме пасаду прэм’ер-міністра Грузіі. Ён быў пазбаўлены грамадзянства па ўказе Саакашвілі ў канцы мінулага году, калі высьветлілася, што бізнэсмэн зьяўляецца яшчэ і грамадзянінам Францыі. Пазьней Іванішвілі адмовіўся ад францускага грамадзянства, а грузінскае яму вярнулі толькі цяпер.

Сёньня ж стаў вядомы поўны сьпіс кандыдатаў на міністэрскія пасады ў новым ўрадзе , які фармуе Іванішвілі разам са сваімі прыхільнікамі. Раней ён прадставіў частку прэтэндэнтаў на пасады міністраў, а сёньня лідэр «Грузінскай мары» назваў кандыдатаў, якія, як чакаецца, ўзначаляць «эканамічны блёк» ураду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG