Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: назіральнік на выбарах абскарджвае штраф за брыдкаслоўе


Сяргей Гоўша
Сяргей Гоўша

У Берасьцейскім абласным судзе заплянаванае паседжаньне па справе назіральніка пры баранавіцкай акруговай камісіі № 5 Сяргея Гоўшы.

Гоўша абскарджвае прысуджаны раней яму штраф быццам бы за брыдкаслоўе ў прысутнасьці сябраў камісіі.

21 жніўня Баранавіцкі суд прызнаў, што Сяргей Гоўшу брыдкасловіў на паседжаньні акруговай камісіі. Назіральніку быў прысуджаны штраф 1,5 мільёна рублёў.
Сам спадар Гоўша з такім выракам не пагаджаецца, ён даводзіць што ніякага брыдкаслоўя не дапускаў. На суд у Баранавічах ён нават прадастаўляў дыктафонны запіс згаданага паседжаньня камісіі. Аднак суд ня прыняў яго да ўвагі.
У абласны суд Сяргей Гоўша падрыхтаваў крыміналістычныя экспэртызы дыктафоннага запісу, якія сьведчаць, што на запісе брыдкаслоўе адсутнічае. Прыклаў спадар і заключэньне экспэртаў, што запіс ня мае сьлядоў мантажу.
Паседжаньне ў Берасьцейскім абласным судзе пачнецца а 11.00.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG