Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект бюджэту-2013 разгледзяць на апошняй сэсіі Нацыянальнага сходу


Заключная сэсія абедзьвюх палатаў Нацыянальнага сходу — Палаты прадстаўнікоў і Савету рэспублікі — адкрыецца ў аўторак 2 кастрычніка ў Менску.

Асноўнае пытаньне — гэта праект рэспубліканскага бюджэту на 2013 год.

Акрамя таго, плянуецца ратыфікаваць пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Расеі пра ўзаемнае прадастаўленьне ў арэнду зямельных надзелаў у Менску і Маскве.

23 верасьня ў Беларусі адбыліся выбары новага складу Палаты прадстаўнікоў.

25 верасьня — Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Першая сэсія новай Палаты прадстаўнікоў заплянаваная на 18 кастрычніка, нагадвае РИА «Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG