Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багатыя французы будуць плаціць падаткі 75% ад даходу


Прэм’ер-міністар Францыі Жан-Марк Айро
Прэм’ер-міністар Францыі Жан-Марк Айро

Францускі ўрад прыняў сёньня маштабны пакет скарачэньня дзяржаўных выдаткаў, закліканы зьменшыць бюджэтны дэфіцыт гэтай краіны на 30 мільярдаў эўра — з існых 4,5% ад валавога прадукту — да 3%.

Урадоўцы сьцьвярджаюць, што дзьве траціны зэканомленых грошай выйдзе за кошт павелічэньня падаткаў на найбольш заможных грамадзян. Прэм’ер-міністар Францыі Жан-Марк Айро сказаў у чацьвер, што павелічэньне падаткаў закране толькі 10% французаў.

Найбольш радыкальнае павелічэньне падаткаў тычыцца некалькіх тысяч жыхароў краіны, якія зарабляюць больш за мільён эўра ў год. Яны будуць вымушаны плаціць дзяржаве 75% ад заробленага. Крытыкі законапраекту ўказваюць, што гэтыя захады могуць выклікаць зыход з краіны высока аплачвальных і кваліфікаваных работнікаў і бізнэсоўцаў, разам зь іх фірмамі і капіталамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG